Сяргей Суравікін і Сяргей Шайгу. Фота: AP

Сяргей Суравікін і Сяргей Шайгу. Фота: AP

Пра гэта міністр распавёў у дакументальным фільме BBC «Пуцін супраць Захаду». Таксама ён адзначыў, што, нягледзячы на запэўніванні Шайгу, абодва бакі ведалі, што гэта хлусня.

Ён ахарактарызаваў словы расійскага міністра абароны як «дэманстрацыю запалохвання або сілы, што азначае: я буду хлусіць вам, вы ведаеце, што я хлушу, і я ведаю, што вы ведаеце, што я хлушу, і я ўсё роўна буду хлусіць вам».

Уолес удакладніў, што «даволі халодная, але прамая хлусня» пацвердзіла яго перакананне, што Расія ўварвецца ва Украіну.

Пакідаючы сустрэчу, адзначыў міністр абароны Вялікабрытаніі, расійскі генерал Валерый Герасімаў сказаў яму, што «нас больш ніколі не будуць прыніжаць».

Клас
2
Панылы сорам
22
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
38