Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Падлеткі — жыхары горада Чэхава. Паводле версіі спецслужбы, яны арганізавалі «пашкоджанне аб'ектаў транспартнай інфраструктуры на чыгуначным перагоне курскага кірунку», атрымаўшы адпаведную замову праз тэлеграм. За дыверсію, сцвярджаюць у ФСБ, ім паабяцалі грашовую ўзнагароду.

«Навучэнцы 8-га класа з дапамогай месенджара Telegram уступілі ў кантакт з невядомымі асобамі, якія за грашовае ўзнагароджанне прапанавалі пашкодзіць аб'екты транспартнай інфраструктуры РЧ. Атрымаўшы адпаведныя інструкцыі, навучэнцы прыбылі ў прызначанае месца і выканалі даручэнне зламыснікаў, ажыццявіўшы відэаздымку сваіх супрацьпраўных дзеянняў на камеру мабільнага тэлефона ў мэтах пацвярджэння факта здзяйснення злачынства і атрымання за гэта грашовых сродкаў», — паведамілі ў спецслужбе.

У ФСБ адзначылі, што дзеянні школьнікаў могуць кваліфікавацца па арт. 205 КК (тэрарыстычны акт) або па арт. 281 КК (дыверсія). Крымінальная адказнасць па гэтых артыкулах прадугледжана ў тым ліку для падлеткаў, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту. Памер пакарання вар'іруецца ад 10 гадоў да пажыццёвага тэрміну.

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
6
Сумна
13
Абуральна
7