Фота: pixabay

Фота: pixabay

Нядаўна наглядная рада кампаніі Meta выступіла за перагляд карпаратыўных правіл у дачыненні да публікацыі голых жаночых грудзей. Часопіс Vogue у сваім артыкуле задаецца пытаннем, чаму падобнае рашэнне наспела яшчэ даўным-даўно і ў чым наогул сутнасць праблемы. 

Дэйзі Джонс, аўтарка Vogue, лічыць, што кампанія Meta, уладальніца Facebook і Instagram, нарэшце зразумела, наколькі цэнзураванне жаночых грудзей было дурным і бессэнсоўным заняткам, і таму вырашыла змяніць правілы публікацыі фотаздымкаў голага цела. Аднак гэта падаецца вельмі запозненым рашэннем, бо рух у гэтым напрамку пачаўся яшчэ шмат гадоў таму і тэма, на жаль, заставалася без увагі ўвесь гэты час.

Рух Free the Nipple пачаўся ў 2015 годзе. Аднак пры ўсёй цікавасці і актуальнасці ідэі — «чаму жаночыя грудзі ўспрымаюцца як сэксуальны аб’ект, а мужчыны могуць хадзіць без цішоткі?» — яна выклікала шмат незадавальнення. Людзі былі незадаволеныя тым, што гэты рух усё больш стаў прасоўваць патрыярхальныя стандарты жаночай прыгажосці.

«Не існуе спосабу высветліць пол чалавека па тым, як выглядае яго цела знешне. І няма ніякіх прычын, па якіх жаночыя грудзі мусяць быць зацэнзураваныя, а мужчынскія не. Іншае пытанне — трансгендарныя асобы. Ёсць некаторыя трансгендарныя жанчыны, якія не робяць сабе дарагія аперацыі. Як тады быць ім?» — піша Дэйзі Джонс.

Яна адзначае, што праблема не толькі ў сацсетках, а ва ўсёй чалавечай сістэме паводзінаў і каштоўнасцяў цяперашняга жыцця. Адбываецца гэта праз тое, што старыя сацыяльныя ўмовы пазіцыяніруюць мужчын як «назіральнікаў», а жанчын як «назіраемых», і прыхільнікі такога ўкладу не хочуць, каб нешта мянялася. 

«Калі б дзяўчына выйшла з дому без цішоткі і станіка — яе б аштрафавалі або арыштавалі, чаго не здарылася б з хлопцам», — падкрэслівае аўтарка Vogue.

На яе думку, Meta засталося яшчэ шмат працы над такім дазволам. Трэба разумець, што пры гэтым кампаніі трэба будзе падтрымліваць забарону на парнаграфію і пры гэтым не падтрымліваць забарону аголенасці, што зрабіць досыць складана. 

«Але факт застаецца фактам: ідэя аб тым, што жанчыны могуць быць альбо сэксуальнымі, альбо агіднымі — найбольш дамінантная ў нашым свеце ўмоўнасць. Таму мала аднаго толькі дазволу на голыя жаночыя грудзі, трэба змяняць цэлую сістэму свядомасці, традыцый і каштоўнасцяў», — падсумоўвае Джонс.

Чытайце яшчэ:

Мелказёраў пра бэкстэйджы інтэрв'ю, дзяўчат (50+), жыццё і маліну — вялікі «Ток» 

Чаму кот выбірае аднаго гаспадара? Дазнайцеся, як спадабацца вашаму гадаванцу 

Чаму жанчыны адчуваюць сябе кепска перад месячнымі

Клас
9
Панылы сорам
13
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0