Эканоміка

Экспарт прадукцыі «Белнафтахіма» пераарыентавалі на Расію 

Праз санкцыі «Белнафтахім» пераарыентаваў сваю працу на расійскі рынак. Па выніках 11 месяцаў 2022 года экспарт арганізацый канцэрна ў Расійскую Федэрацыю вырас на 55% і склаў 1,1 мільярда даляраў. Пра гэта профільнаму выданню заявіў старшыня Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі Андрэй Рыбакоў.

Паводле Рыбакова, нафтахімічная галіна стала адной з тых, што трапілі пад санкцыі. Аднак прадпрыемствы канцэрна змаглі «хутка адаптавацца да працы ў змененых вонкавых умовах».

Напрыклад, удалося нарасціць здабычу нафты. Летась яна перавысіла 1,8 мільёна тон — гэта рэкордны за апошнія 20 гадоў паказчык, сцвярджае Рыбакоў.

Паводле яго, у параўнанні з папярэднім годам дасягнуты прырост аб'ёму вытворчасці прадукцыі, у тым ліку па здабычы нафты, буйнагабарытных аўтамабільных шын і іншых відах хімічнай прадукцыі, але, як удакладняецца, у натуральным выражэнні.

Па выніках працы за 11 месяцаў 2022 года экспарт арганізацый канцэрна ў Расійскую Федэрацыю вырас на 55% і склаў 1,1 мільярда даляраў, у тым ліку нафтапрадуктаў і азотных угнаенняў — 903 мільёны даляраў.

Доля Расійскай Федэрацыі ў агульным аб'ёме экспарту канцэрна дасягнула 22,6 працэнта і павялічылася на 12,1 працэнтнага пункта.

«Практычна па ўсім асартыменце нафтахімічнай прадукцыі забяспечана істотнае нарошчванне як фізічных, так і вартасных аб'ёмаў экспарту: па шынах — на 21,5 працэнта і 77,6 працэнта адпаведна, нафтапрадуктах — у 1,6 і 1,8 разу, хімічных валокнах і нітках — на 15% і 43,8%, шкловалаконнай прадукцыі — на 16,5% і 62,4%, нятканых матэрыялах — на 23,6% і 33,1%, поліамідам — на 10,5% і 30,4%», — гаворыць кіраўнік.

За 11 месяцаў 2022 года ў Расію пастаўлена 219,1 тысячы тон угнаенняў і атрымана больш за 100 мільёнаў даляраў.

Паводле Рыбакова, па выніках мінулага года аб'ём экспарту прадукцыі па замацаваных за канцэрнам групах і раздзелах таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці ЕАЭС дасягне 3,5 мільярда даляраў пры ўстаноўленым паказчыку ў памеры 2,25 мільярда.

Каментары

Месяцы карцару і два з паловай гады без сонца. Як малады мінчук прайшоў праз калонію і крытую турму

Месяцы карцару і два з паловай гады без сонца. Як малады мінчук прайшоў праз калонію і крытую турму

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Масквой разбіўся пасажырскі самалёт Sukhoi Superjet-1008

Мінулая ноч у Мінску была «агурковай». Гэта як?2

Джэніфер Лопес і Бэн Афлек выставілі на продаж шыкоўны асабняк у Беверлі-Хілз ФОТЫ1

Вядомы беларускі арбітр апынуўся за кратамі за стварэнне «экстрэмісцкага» чата1

Расіянін сярод белага дня зладзіў дрыфт на праспекце Пераможцаў. ДАІ яго знайшла і прымусіла выбачацца2

«Фактар ​​Свіфт». Амерыканская грамадскасць чакае заявы Тэйлар Свіфт наконт Байдэна4

YouTube у Расіі могуць заблакаваць у верасні, пішуць СМІ. У Крамлі называюць гэта няпраўдай4

У цэнтры Мінска грузавік захрас пад мостам — кіроўца не ацаніў вышыні грузу1

Белгідрамет упершыню сёлета абвясціў максімальны чырвоны ўзровень небяспекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Месяцы карцару і два з паловай гады без сонца. Як малады мінчук прайшоў праз калонію і крытую турму

Месяцы карцару і два з паловай гады без сонца. Як малады мінчук прайшоў праз калонію і крытую турму

Галоўнае
Усе навіны →