Ежа33

Рэцэпт на выхадныя. Амлет з апельсінам і арэхамі

Зёлкі і апельсін надаюць гэтаму амлету цудоўны пах, а арэхі — арыгінальную тэкстуру. Стаўцеся да спіса інгрэдыентаў творча і змяняйце яго, калі хочацца паэксперыментаваць.

Фота: limoneira.com

Каб згатаваць амлет з апельсінамі і арэхамі, вам спатрэбіцца:

  • 3 сталовыя лыжкі аліўкавага алею,
  • 4 нарэзаныя сцябліны зялёнай цыбулі,
  • 1,5 чайнай лыжкі здрабнёнага часнаку,
  • 1 чайная лыжка здрабнёнага кораня імбіру,
  • цэдра і сок ад 1 апельсіна,
  • чвэрць чайнай лыжкі солі,
  • 2 сталовыя лыжкі смятаны,
  • 6 яек (аддзяліце бялкі ад жаўткоў),
  • чвэрць стакана здрабнёных грэцкіх арэхаў,
  • чвэрць стакана кедравых арэхаў (можна замяніць на здрабнёны міндаль),
  • 1,5 стакана лісткоў базіліку.
  1. Парэжце цыбулю. Разагрэйце на патэльні сталовую лыжку аліўкавага алею і на сярэднім агні смажце на ёй цыбулю. Дадайце цэдру, імбір і палову чайнай лыжкі часнаку, не забывайцеся перыядычна памешваць.
  2. Дадайце да бялкоў соль і ўзбівайце іх да стану цвёрдых пікаў. У іншай місцы ўзбіце жаўткі з ёгуртам, потым дадайце туды апельсінавы сок. Умяшайце ў жаўтковую сумесь смажаную цыбулю з дадаткамі, потым акуратна ўвядзіце ў сумесь узбітыя бялкі.
  3. Разагрэйце духоўку да 90 градусаў і засцяліце бляху паперай для выпякання.
  4. Разагрэйце на патэльні 1 сталовую лыжку алею, выкладзіце на яе чвэрць сумесі для амлету. Калі ён прыгатуецца, перавярніце яго на другі бок, паўтарыце гэтыя ж дзеянні, пакуль не скончыцца сумесь для амлету. Калі ўвесь амлет будзе гатовы, можаце памясціць яго ў разагрэтую духоўку, каб ён не астыў, пакуль вы будзеце гатаваць начынку.
  5. У асобнай патэльні меншага памеру нагрэйце на сярэднім агні 1 сталовую лыжку аліўкавага алею. Пакладзіце туды арэхі і смажце іх 2-3 хвіліны, дадайце рэшткі часнаку і смажце яго з арэхамі 1-2 хвіліны.
  6. Адкладзіце жменю лісткоў базіліку для ўпрыгожвання і дадайце ўвесь астатні базілік на патэльню. Абсмажвайце яго разам з арэхамі і часнаком каля 2-3 хвілін, пакуль лісткі не пачнуць звядаць і трохі хрумсцець па краях.
  7. Пакладзіце кожную порцыю амлету на талерку і змясціце на палову порцыі сумесь з арэхаў і базіліку. Накрыйце яе іншай паловай і ўпрыгожце рэшткамі базіліку.

Рэцэпт на выхадныя. Самаробныя аўсяныя батончыкі з мёдам — карысны сняданак і перакус

Рэцэпт на выхадныя. Аладкі з ананасамі: незвычайная страва, дзецям спадабаецца

Пончыкі — вораг з ворагаў. Вось чаму

Каментары3

  • хамса ў апельсінах
    11.02.2023
    о. дзякуй. люблю нечаканыя арыгінальныя спалучэнні
  • грэцкі гарэх
    11.02.2023
    але зноў гэтыя кедравыя арэшкі... дзе я вам іх вазьму? з маіх папіццот бакінскіх. ці гэта вы ўсё намякаеце на Сібір?
  • чистый спирт
    11.02.2023
    "Стаўцеся да спіса інгрэдыентаў творча і змяняйце
    яго, калі хочацца паэксперыментаваць."

    ага. значыць так.

    бяром  ̶р̶о̶м̶ і
    ♦  ̶3̶ ̶с̶т̶а̶л̶о̶в̶ы̶я̶ ̶л̶ы̶ж̶к̶і̶
    ̶а̶л̶і̶ў̶к̶а̶в̶а̶г̶а̶ ̶а̶л̶е̶ю̶,̶  бяром
    шматок сала
    ♦  ̶ ̷4̷̶̷
    ̷̶̷н̷̶̷а̷̶̷р̷̶̷э̷̶̷з̷̶̷а̷̶̷н̷̶̷ы̷̶̷я̷̶̷ ̷̶̷с̷̶̷ц̷̶̷я̷̶̷б̷̶̷л̷̶̷і̷̶̷н̷̶̷ы̷̶̷
    ̷̶̷з̷̶̷я̷̶̷л̷̶̷ё̷̶̷н̷̶̷а̷̶̷й̷̶̷ ̷̶̷ц̷̶̷ы̷̶̷б̷̶̷у̷̶̷л̷̶̷і̷̶̷,̷̶̷
    ♦  ̶1̶,̶5̶ ̶ч̶а̶й̶н̶а̶й̶ ̶л̶ы̶ж̶к̶і̶
    ̶з̶д̶р̶а̶б̶н̶ё̶н̶а̶г̶а̶ ̶ч̶а̶с̶н̶а̶к̶у̶,̶  мала. бяром болей
    ♦  ̶ ̷1̷̶̷
    ̷̶̷ч̷̶̷а̷̶̷й̷̶̷н̷̶̷а̷̶̷я̷̶̷ ̷̶̷л̷̶̷ы̷̶̷ж̷̶̷к̷̶̷а̷̶̷
    ̷̶̷з̷̶̷д̷̶̷р̷̶̷а̷̶̷б̷̶̷н̷̶̷ё̷̶̷н̷̶̷а̷̶̷г̷̶̷а̷̶̷ ̷̶̷к̷̶̷о̷̶̷р̷̶̷а̷̶̷н̷̶̷я̷̶̷
    ̷̶̷і̷̶̷м̷̶̷б̷̶̷і̷̶̷р̷̶̷у̷̶̷,̷̶̷   шо за
    хрэнь?
    ♦  ̶ц̶э̶д̶р̶а̶ ̶і̶ ̶с̶о̶к̶ ̶а̶д̶ ̶1̶
    ̶а̶п̶е̶л̶ь̶с̶і̶н̶а̶,̶  адкладаем убок
    (можа шчэ спатрэбіцца)
    ♦   ̶ ̤ч̶̤̤в̶̤̤э̶̤̤р̶̤̤ц̶̤̤ь̶̤̤
    ̶̤̤ч̶̤̤а̶̤̤й̶̤̤н̶̤̤а̶̤̤й̶̤̤ ̶̤̤л̶̤̤ы̶̤̤ж̶̤̤к̶̤̤і̶̤̤ ̶̤̤с̶̤̤о̶̤̤л̶̤̤і̶̤̤,̶̤̤  па смаку
    ♦  ̶2̶ ̶с̶т̶а̶л̶о̶в̶ы̶я̶ ̶л̶ы̶ж̶к̶і̶
    ̶с̶м̶я̶т̶а̶н̶ы̶,̶  не. хай будуць вольныя
    каровы
    ♦  ̶6̶ ̶я̶е̶к̶ ̶(̶а̶д̶д̶з̶я̶л̶і̶ц̶е̶
    ̶б̶я̶л̶к̶і̶ ̶а̶д̶ ̶ж̶а̶ў̶т̶к̶о̶ў̶)̶, і куры тожэ
    ♦  ̶ч̶в̶э̶р̶ц̶ь̶ ̶с̶т̶а̶к̶а̶н̶а̶
    ̶з̶д̶р̶а̶б̶н̶ё̶н̶ы̶х̶ ̶г̶р̶э̶ц̶к̶і̶х̶ ̶а̶р̶э̶х̶а̶ў̶,̶  бяром укроп
    ♦ 4в̶э̶р̶ц̶ь̶
    ̶с̶т̶а̶к̶а̶н̶а̶ ̶к̶е̶д̶р̶а̶в̶ы̶х̶ ̶а̶р̶э̶х̶а̶ў̶ ̶(̶м̶о̶ж̶н̶а̶ ̶з̶а̶м̶я̶н̶і̶ц̶ь̶
    ̶н̶а̶ ̶з̶д̶р̶а̶б̶н̶ё̶н̶ы̶ ̶м̶і̶н̶д̶а̶л̶ь̶)̶,̶ 
    да? можна? значыць бяром яшчэ шматок сала. не -–шчэ 2
    ♦  ̶1̶,̶5̶ ̶с̶т̶а̶к̶а̶н̶а̶
    ̶л̶і̶с̶т̶к̶о̶ў̶ ̶б̶а̶з̶і̶л̶і̶к̶у̶.̶  і
    первак (можна чачу і т.п. у мяне сёння ранкам увогуле абсэнт)

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ1

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Сала па 35 рублёў, шмат садавіны і навагодніх тавараў. Якія цэны на Камароўцы перад святамі?1

Пажар у віцебскім гандлёвым цэнтры ліквідавалі, спатрэбілася чатыры з паловай гадзіны1

У Расіі заблакавалі Viber13

«Рускіх і ўкраінцаў можна параўноўваць з ханьцамі». Мядзведзеў тлумачыць кітайцам прычыны вайны ва Украіне на блізкіх ім прыкладах11

«Некаторыя віцябляне паводзілі сябе вельмі годна». Сведкі пажару ў гандлёвым цэнтры падзяліліся ўражаннямі1

У першым трэйлеры да новай часткі «Ведзьмара» паказалі дзяўчыну ў строі з беларускім арнаментам9

Польшча падчас старшынства ў ЕС будзе дамагацца ўзмацнення санкцый адносна Беларусі і Расіі1

Башар Асад перад уцёкамі нікому не паведамляў пра свае намеры3

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ1

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →