Вайна11

СМІ: Крэмль загадаў падрыхтаваць усе бамбасховішчы ў Расіі

«Каманду пачаць маштабную праверку і навесці парадак атрымалі МНС, Мінабароны і іншыя грамадзянскія міністэрствы».

Фота: vecteezy

Крэмль загадаў правесці масштабны комплекс праверак і аднаўленняў усіх у краіне бамбасховішчаў савецкіх часоў. Пра гэта 6 лютага паведаміла выданне The Moscow Times са спасылкай на крыніц у расійскім кіраўніцтве.

Паводле інфармацыі выдання, гэта падрыхтоўка ўжо ідзе некалькі месяцаў і яна з'яўляецца следствам разнарадкі з Масквы ад 2022 года. 

«Рашэнне аб інспекцыі сеткі бамбасховішчаў было прынята ўрадам яшчэ вясной 2022 года. Каманду пачаць маштабную праверку і навесці парадак атрымалі МНС, Мінабароны і іншыя грамадзянскія міністэрствы», — сказаў адзін неназваны расійскі чыноўнік спасылаючыся на паседжанні ўрада па дадзеным пытанні.

Тое ж самае паведаміў і высокапастаўлены чыноўнік з адміністрацыі адной з далёкаўсходніх абласцей Расіі.

«З Масквы быў дадзены загад правесці гэтыя работы паўсюдна: агляд і рамонт», — сказаў ён.

Па звестках крыніц, падрыхтоўка будзе працягвацца ўвесь 2023 год і будзе каштаваць мясцовым бюджэтам мінімум сотні мільёнаў расійскіх рублёў. Робіцца гэта з-за зацягвання вайны ва Украіне і страху перад магчымым ператварэннем канфлікту ў нешта глабальнае.

Напрыклад, адзін з былых расійскіх чыноўнікаў расказаў, што павышаная цікавасць да бамбасховішчаў у Крамля ўзнікла на фоне загада Уладзіміра Пуціна у канцы лютага 2022 года перавесці ядзерныя сілы ў стан павышанай гатоўнасці. 

«Павышаная гатоўнасць — гэта толькі вярхушка айсберга. Бамбасховішчы і іншыя аб'екты грамадзянскай абароны — гэта яго падводная частка», — адзначыў былы чыноўнік.

Як паведамляюць крыніцы выдання, у Расіі агулам ёсць некалькі тысяч бункераў і іншых умацаваных сховішчаў, але пры гэтым большая частка з іх або закансервавана, або даведзена мясцовымі ўладамі да аварыйнага ці закінутага стану, або проста распрададзена ці здадзена ў арэнду прыватным асобам.

Акрамя таго, далёка не ўсе з іх у сваім цяперашнім стане змогуць прыняць хоць якую-небудзь значную колькасць насельніцтва. 

«Гэтыя бамбасховішчы пасля распаду Савецкага Саюза былі нікому не патрэбныя. Але зараз, з-за сітуацыі на перадавой, Крэмль загадаў ва ўсім разабрацца», — паведаміў выданню яшчэ адзін дзейны чыноўнік у адной з заходніх абласцей краіны.

Нагадаем, што яшчэ восенню мінулага года ў СМІ стала з'яўляцца інфармацыя пра падрыхтоўку бамбасховішчаў у расійскіх гарадах. У той жа час і амаль сінхронна з гэтым МНС Беларусі таксама загаварылі пра бамбасховішчы і іх колькасць «на выпадак пагрозы або надзвычайнай сітуацыі».

Чытайце яшчэ:

Ціханоўская заклікала беларусаў абдумаць план дзеянняў на выпадак вайны 

«Непрыступная крэпасць». Генерал УСУ патлумачыў, чаму расіяне не могуць захапіць Бахмут 

FT: Расія рыхтуе маштабны наступ у бліжэйшыя 10 дзён

Каментары1

  • Грышка
    07.02.2023
    «Русский мир»: мілітарызм як прычына існаваньня. Сымптом фашызму.

Цяпер чытаюць

Доктара сацыялагічных навук і супрацоўніцу Акадэміі навук асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму»1

Доктара сацыялагічных навук і супрацоўніцу Акадэміі навук асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму»

Усе навіны →
Усе навіны

У Цэнтральным парку Нью-Ёрка ёсць лаўка ў гонар беларускі

Мінск і Вільня сёння правядуць перамовы па захраслых у Беларусі грузавіках1

Некаторым кіроўцам, пазбаўленым пасведчання, дазволяць кіраваць транспартам — як так?1

У выніку пажару на поўдні Казахстана загінулі дзевяць дзяцей1

Жанчына адкрыла халадзільнік узяць прадукты, а ён выбухнуў1

«Байсол» выплаціў усе грошы са збору на палітвязняў, вызваленых 11 верасня

У мінскіх школах увялі эксперыментальнае меню з новай чвэрці. Што змянілася?

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды42

Па справе Софтклуба трасуць таксама ВТБ і Прыёр5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Доктара сацыялагічных навук і супрацоўніцу Акадэміі навук асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму»1

Доктара сацыялагічных навук і супрацоўніцу Акадэміі навук асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць