«На жаль, прыйшлося ампутаваць абедзве ступні. Аперацыя прайшла без эксцэсаў, у цэлым арганізм ідзе на папраўку. Цяпер ідзе барацьба за рукі. Раман у свядомасці. Агульны стан паляпшаецца. Але ён працягвае знаходзіцца ў рэанімацыі пад пільным наглядам дактароў», — сказала крыніца ТАСС

Аб шпіталізацыі з пнеўманіяй 45-гадовага расійскага фігурыста стала вядома 10 студзеня. «Дактары кажуць, што гэта не кавід. Падчас выступаў у шоу ён пакашліваў, але тэмпературы не было, таму ён не звяртаўся па дапамогу, бо не было на той момант прычын для турбот», — адзначаў тады харэограф шоу Максім Ставіскі.

Але ўжо тады яго стан ацанілі як цяжкі.

Рамана падключылі да апарата ЭКМА (экстракарпаральнай мембраннай аксігенацыі), які выкарыстоўваецца ў выпадку развіцця вострай дыхальнай недастатковасці. У фігурыста дыягнаставалі аднабаковую пнеўманію і грып.

Праз два тыдні Кастамарава адключылі ад апарата ЭКМА, аднак яму патрабаваўся апарат ШВЛ. На нейкі час спартовец трапіў у кому.

На мінулым тыдні стала вядома, што ў Кастамарава развілася гангрэна і ёсць небяспека ампутацыі. Адзначалася, што дактары адкладваюць аперацыю з-за боязі, што Кастамараў можа яе не перажыць з-за надта цяжкага стану.

***

Кастамараў — чэмпіён Алімпіяды-2006, двухразовы чэмпіён свету (2004, 2005) і трохразовы пераможца чэмпіянатаў Еўропы (2004, 2005, 2006) у пары з Таццянай Наўкай, будучай жонкай Дзмітрыя Пяскова.

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
2
Ого
33
Сумна
87
Абуральна
11