Мядзведзіца Нюра са сталічнага заапарка прачнулася раней за належны час, праспаўшы гэтай зімой усяго шэсць тыдняў.
Як расказала Мінск-навінам вядучы заатэхнік музея жывой прыроды Аляўціна Цімашкова-Красоўская, мядзведзіца залегла ў спячку ў снежні:
— Але праспала нямнога, каля шасці тыдняў, хоць адкормлівалі яе па восені вельмі добра — грачанай кашай і грэцкімі арэхамі.
Кашу, дарэчы, мядзведзям гатуюць па асаблівым рэцэпце — не вараць, а запарваюць кіпенем. Нюра з задавальненнем есць яблыкі, моркву, хлеб, батон. Але любімая страва — салодкія аладкі і бліны.
— На Масленіцу будзем частаваць, — запэўнівае А. Цімашкова-Красоўская.
Нюра пры гэтым ківае лабастай галавой, маўляў, я зафіксавала. Потым манерна пацягваецца і хутка адпраўляецца ўглыб вальера, смешна падкідваючы тоўсценькі азадак. Ад трактара, які праязджае міма, разносяцца гучныя гукі. Нюра абурана водзіць носам: шумяць, смачнага не прынеслі, ну што за людзі гэтыя людзі?
Цікавімся ў заатэхніка, ці нармальна для мядзведзя, хай і заапаркавага, такое шатунства.
Не зусім, — адказвае суразмоўца. — Але і крыміналу тут няма. Нюра яшчэ маленькая — ёй 6 гадоў. Падрасце, і ўсё прыйдзе ў норму. Трыстан вунь спіць сабе салодка ў суседнім вальеры.
Каментары
нават дыета такая для пахудання ёсць - 2 тыдні на адной грэчке. я некалі апрабавала)