Лемпель нарадзіўся ў 1936 годзе ў Львове, у 1959 годзе перабраўся з Польшчы ў Ізраіль. У 1977 годзе разам са сваім калегам, прафесарам Якавам Зівам, Лемпель апублікаваў LZ7, першую версію алгарытму Лемпеля-Зіва, а ў 1979 годзе — другую версію, 79LZ.

Абедзве версіі паслужылі асновай для найважнейшых і найпапулярнейшых тэхналогій сціскання, якія шырока выкарыстоўваюцца і сёння, такіх як TIFF, PNG, ZIP і GIF, а таксама сыгралі цэнтральную ролю ў фарматах PDF (для дакументаў) і MP3 (для музыкі).

Алгарытм, распрацаваны Лемпелем і Зівам, дазваляе сціскаць даныя без страт і не патрабуючы папярэдняга ведання статыстычных уласцівасцяў даных. Многія тэхналогіі сціскання, якія выкарыстоўваюцца сёння ў інтэрнэце ў прыладах памяці, камп'ютарах і сродках сувязі, былі распрацаваныя на аснове гэтага алгарытму, які да гэтага часу захоўвае актуальнасць у свеце высокіх тэхналогій.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
30
Абуральна
0