Супраць адміністратара тэлеграм-канала «Па-беларуску» распачалі крымінальную справу
Супраць затрыманага на пачатку лютага праграміста Андрэя Філіпчыка распачалі крымінальную справу і перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага.

Пасля затрымання сілавікі паведамлялі, што 32-гадовы мужчына ўдзельнічаў у «несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах», а таксама адміністраваў тэлеграм-канал «Па-беларуску», які публікаваў жарты і мемы на беларускай мове. ГУБАЗіК пісаў, што на канале прасоўваліся «лацінка і нянавісць да рускамоўнай сацыякультурнай прасторы».
Падтрымаць Андрэя лістамі і паштоўкамі, а таксама пасылкамі і бандэролямі можна па адрасе: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Андрэй Васільевіч Філіпчык.
Каментары