Зяленскі падарыў каралю Бельгіі абломак збітага расійскага самалёта ФОТА
У Бруселі адбылася аўдыенцыя прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў караля Бельгіі Філіпа I.

Зяленскі падзякаваў каралю, ураду Бельгіі і ўсяму бельгійскаму народу за ўсебаковую падтрымку, якая аказваецца Украіне, і асобна — за дапамогу ўкраінскім грамадзянам, якія з-за вайны вымушаныя былі з'ехаць з дому.

Таксама Зяленскі перадаў каралю фрагмент збітага ва Украіне расійскага самалёта Су-25. Украінскія пілоты напісалі на ім «Разам пераможам».
Таксама Зяленскі сустрэўся з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам — ужо зусім блізка да ўкраінскай мяжы, у польскім горадзе Жэшуве. Зяленскі распавёў польскаму прэзідэнту пра свае візіты ў Лондан, Парыж і Брусель. Прэзідэнты абмеркавалі саміт НАТА ў Вільні, сітуацыю на фронце і бяспеку ва Усходняй Еўропе. Іх размова ў ноч на пятніцу працягвалася дзве гадзіны.
Каментары