Падчас масіраванай расійскай атакі на Украіну раніцай 10 лютага дзве расійскія ракеты перасеклі мяжу з Малдовай і паветраную прастору Румыніі.

Абломкі ракеты пасля расійскага абстрэлу. Снежань 2022. AP Photo / Felipe Dana
Пра гэта паведаміў галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Валерый Залужны.
«Дзве расійскія крылатыя ракеты «Калібр» перасеклі дзяржаўную мяжу Украіны з Рэспублікай Малдова. Прыкладна ў 10:33 гэтыя ракеты перасеклі паветраную прастору Румыніі, пасля чаго зноў увайшлі ў паветраную прастору Украіны ў месцы перасячэння межаў трох дзяржаў», — гаворыцца ў паведамленні.
Ракеты былі запушчаны з Чорнага мора. Румынія з 2004 года зʼяўляецца краінай НАТА.
Каментары