Свет2828

«Беларусь інструменталізавана расіянамі. Яна грае крамлёўскую музыку». Польшча не выключае закрыцця іншых пагранпераходаў

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі не выключыў закрыцця і іншых пераходаў на мяжы з Беларуссю. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі ў Бруселі, піша ТАСС.

Польскія чыноўнікі і пагранічнікі каля памежнай сцяны. Фота: AP / Maciek Luczniewski

«Мы не выключаем закрыцця іншых пераходаў з Беларуссю. Ёсць яшчэ адзін вельмі вялікі пераход «Цярэспаль», калі я правільна памятаю. На гэты раз мы зачынілі пераход «Баброўнікі». Прычына — гэта ўзмацненне супярэчнасцей з Беларуссю. Беларусь сапраўды інструменталізавана расіянамі і Крамлём. Яна грае крамлёўскую музыку. Гэта для нас, для Украіны і Еўропы — усё больш і больш небяспечныя паводзіны і ўсё больш і больш небяспечная з'ява. Мы паслалі вельмі моцны сігнал па гэтым канале Мінску», — сказаў Маравецкі.

Таксама польскі ўрад назваў адной з галоўных прычын закрыцця пагранпераходу з Беларуссю ў Баброўніках рашэнне Гродзенскага абласнога суда, які асудзіў журналіста міжнароднага канала грамадскага тэлебачання Польшчы Polonia Андрэя Пачобута да васьмі гадоў пазбаўлення волі. Пра гэта паведаміў у пятніцу на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Польшчы Лукаш Ясіна.

«Мы ўсе ведаем, што робіць Беларусь, якую агрэсіўную палітыку дапускае ў дачыненні да нашай краіны апошнія паўтара года… Думаю, важныя пытанні дзяржбяспекі прымушаюць нас цяпер так сябе паводзіць. Гэта рацыянальнае рашэнне, якое гарантуе бяспеку польскай дзяржавы», — сказаў ён, абвінаваціўшы ў ірацыянальных паводзінах улады Беларусі за дзеянні ў дачыненні да Пачобута.

«Ці будуць прымацца нейкія іншыя рашэнні па гэтай справе? Мы сапраўды яшчэ не раз сустрэнемся тут у міністэрстве, — указаў Ясіна і дадаў: — Мы ўсе разумеем, з кім суседнічаем і па якой прычыне тыя ці іншыя крокі робяцца. Нагадаю, што гэта адбываецца праз паўтара года пасля таго, як Беларусь дапусціла ў дачыненні да нашай краіны ледзь не прамую агрэсію. Цярпенне польскай дзяржавы і так вялікае».

Нагадаем, што сёння з 14:00 паводле беларускага часу па ініцыятыве польскага боку быў спынены рух у пункце пропуску «Бераставіца — Баброўнікі».

У лістападзе 2021 года ў адказ на інструменталізацыю лукашэнкаўцамі нелегальных мігрантаў быў зачынены пераход «Брузгі — Кузніца».

У выніку на мяжы застаюцца два пагранпераходы: «Варшаўскі мост — Цярэспаль» для легкавога аўтатранспарту і «Казловічы — Кукурыкі» — для грузавога.

Каментары28

  • Mar
    10.02.2023
    А как же тогда тысячи желающих покаяться беларусов смогут вернуться назад?
  • BLR
    10.02.2023
    Зачыняйце.Зараз і жмудзіны засоўгаюцца на зэдліках, бо ім гэта таксама карціць зрабіць тое самае (нагоды не хапала). І Латвія ту ды сама.
    Зачыняйце. Вялікую справу зробіце, дыктатуру пераможаце, Лукашенку знішчыце, Масковія разваліцца.
  • У
    10.02.2023
    Оставить только возможность выезда и въезда для граждан Беларуси.

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»9

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»10

Адна з беларусак, пацярпелых падчас ДТЗ у Тайландзе, у цяжкім стане

На Беларускай чыгунцы аднаго з супрацоўнікаў затрымалі за нібыта спрыянне кантрабандзе цыгарэт3

Прэм'ер Літвы прыехала на беларускую мяжу15

Як выглядае старажытны беларускі човен

Фейхоа за 50 рублёў і мандарыны «са смакам дзяцінства»: што прапануе Камароўка ў гэтыя выхадныя1

У ДТЗ у Тайландзе пацярпелі пяць беларусаў

Археолагі знайшлі доказы таго, што найстаражытнейшыя продкі чалавека — якія жылі 2,5 млн гадоў таму — ужо ўмелі навучаць і перадаваць веды3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»9

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць