Гомельскаму юрысту Алегу Шамкіну працягнулі арышт на 15 сутак
Стала вядома, што сёння зноў асудзілі гомельскага юрыста Алега Шамкіна. Зрабілі гэта паводле арт. 19.11 КаАП за лайк пад відэа на YouTube-канале тэлеканала «Белсат». Суддзя Савецкага раёна Гомеля Аляксандр Мохараў дадаў юрысту яшчэ 15 сутак арышту да ўжо адседжаных дзесяці, піша «Вясна».
Індывідуальны прадпрымальнік і юрыст Алег Шамкін быў выкліканы ў Гомельскі абласны аддзел КДБ 21 лютага. На волю пасля таго ён так і не выйшаў.
У Савецкім РАУС Гомеля на яго склалі пратакол паводле арт. 19.11 КаАП за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў. На наступны дзень над Алегам адбыўся суд. Вынікам сталі 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Цяпер гэты арышт працягнуты.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ