Грамадства22

Прачнуліся кляшчы. У якіх раёнах фіксуюць укусы?

Пасля зімовай спячкі прачнуліся кляшчы ў Брэсцкай вобласці. Кляшчы рана актывізуюцца праз кліматычныя змены: апошнія гады назіраюцца цёплыя кароткія зімы, што і спрыяе ранняму пачатку сезона кляшчоў.

Фота: pixabay.com

У Брэсцкай вобласці з канца лютага кляшчы пакусалі семярых чалавек (прынамсі, столькі звярнулася ва ўстановы аховы здароўя), пяцёра з іх — дзеці да 17 гадоў. Укусы зафіксаваны ў Брэсцкім (2), Кобрынскім (3), Пінскім (1) і Камянецкім (1) раёнах, паведамляе абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Колькасць пацярпелых ад укусаў кляшчоў у 2022 годзе на Брэстчыне нязначна павялічылася ў параўнанні з 2021 годам — на 4,7%.

Апытанка

Каментары2

  • Председатель высокой экспертной комиссии
    15.03.2023
    О! яны цяпер асабліва галодныя. Трэба карыстацца абуткам з падоўжаным верхам, і пажадана без шнуроўкі. Штаніны ўпраўляць у абутак. У такім разе шанець падчапіць кляшча на цела значна зьмяншаецца. Гэтае стварэньне звычайна сядзіць на траве, збольшага на вышыні да 30 см. Цяпер, як сьнег сышоў, старнік будзе зьлеглы, прымяты. Пасьля наведваньня месцаў патэнцыйна населеных кляшчамі, абутак і адзеньне для выхада на прыроду
    варта атрэсьці, апрацаваць, прайсьціся па ім шчоткай, ды трымаць колькі дзён нейдзе вонкі, каб не занесьці ў хату няпрошанага госьця, калі ён учапіўся за штаніну.
  • Абу
    15.03.2023
    У Беларусі кляшчы актывізаваліся, кусаюць і п'юць кроў ужо 27 лёт таму.

Цяпер чытаюць

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Усе навіны →
Усе навіны

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму1

Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты23

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы6

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай17

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца1

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

Какава пры сядзячай працы ратуе лепш за фітнэс? Нечаканыя вынікі даследавання4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць