Грамадства3030

Прапаганда спачатку іх абяляла, а пасля змяніла тон. Што вядома пра затрыманых у Польшчы беларусаў, якіх вінавацяць у шпіянажы на карысць Расіі

41-гадовы Мікалай Маскаленка, 28-гадовы Уладзіслаў Пасміцюха і яго дзяўчына — 18-гадовая Марыя Мядзведзева. Пра тое, што сярод затрыманых у Польшчы расійскіх шпіёнаў трое грамадзян Беларусі, першымі паведамілі не польскія ведамствы і СМІ, а тэлеграм-канал, звязаны з беларускімі сілавікамі. «Наша Ніва» сабрала ўсё, што пра іх вядома.

Затрыманыя беларусы. Фота: сацсеткі затрыманых і «Кіберпартызаны»

Учора Польшча паведаміла пра затрыманне групы людзей, якіх абвінавачваюць у шпіянажы на карысць Расіі. Сярод іх выявілася трое беларусаў: гэта 41-гадовы Мікалай Маскаленка, 28-гадовы Уладзіслаў Пасміцюха і яго дзяўчына, 18-гадовая Марыя Мядзведзева. 

Марыя Мядзведзева — самая маладая шпіёнка?

Уладзіслаў Пасміцюха і Марыя Мядзведзева. Скрын відэа з тыктока Марыі

Марыя Мядзведзева вучылася ў Мінскай гімназіі №29 і скончыла яе ў 2021 годзе. Пасля год адвучылася ў Мінску на факультэце журналістыкі БДУ і мінулай восенню вырашыла перавесціся ў Варшаву, ва Універсітэт эканомікі і гуманітарных навук, на спецыяльнасць «Сацыяльныя камунікацыі і PR».

З кастрычніка 2022 года яна жыве ў Польшчы.

Марыя Мядзведзева. Фота: яе інстаграм

Сябар пары кажа: «Марыя — вельмі даверлівая і добрая дзяўчына. Яна была выдатніцай».

Праўладныя каналы спачатку пачалі пісаць хвалебныя пасты пра дзяўчыну, але пасля іх рыторыка змянілася. Выявілася, што Марыя ўдзельнічала ў пратэсце 16 жніўня 2020 года і апублікавала фота адтуль у інстаграме. 

«Жыве Беларусь!» Фота з інстаграма Марыі Мядзведзевай

Уладзіслаў Пасміцюха мае брата-блізнюка

Пра Уладзіслава Пасміцюху вядома не шмат. У 2012 годзе хлопец паступіў на факультэт французскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Там жа, але на іншым факультэце, вучыўся яго брат-блізнюк Віталь, які нейкі час працаваў рэпетытарам іспанскай мовы ў Расіі. Уладзь некалькі год таму падпрацоўваў на Мінскім электрамеханічным заводзе імя Казлова. 

Уладзіслаў Пасміцюха. Фота: яго старонка Укантакце

«Ва Уладзя былі добрыя адносіны з сям'ёй і братам. Ён вельмі надзейны і шчодры, а таксама занадта даверлівы, як і яго дзяўчына.

Яны з Марыяй хацелі жыць разам, таму ён вырашыў пераехаць у Варшаву. Уладзь пакуль прыглядаўся і шукаў працу, паехаў туды з усімі сваімі зберажэннямі і, наколькі я ведаю, яму таксама дапамагала сям'я.

У Польшчы яны хацелі абжыцца. Чаму іх затрымалі і што яны зрабілі, ніхто не разумее, і гэта стала вялікай нечаканасцю для ўсіх знаёмых», — кажа сябар пары.

Мікалай Маскаленка, якога падазраюць у шпіянажы

Маскаленка Мікалай. Фота: з пашпартнай базы, здабытай «Кіберпартызанамі»

Апошні затрыманы — Мікалай Маскаленка, 41-гадовы берасцеец, які нарадзіўся на тэрыторыі Украіны. Ён фігуруе ў закрытай базе асоб, якія маюць права абслугоўвацца ў паліклініцы КДБ, якая стала даступная беларускім «Кіберпартызанам».

Пры гэтым Маскаленка супрацоўнікам КДБ, калі верыць базе «Кіберпартызанаў», не быў. Праўда, тая база можа быць няпоўная і не ўключаць агентуру Камітэта.

Калі сам Маскаленка не працаваў у КДБ, то, значыць, што ў КДБ працаваў яго бацька — у базах адзначаецца, што ў таго расійскае грамадзянства. Права абслугоўвацца ў паліклініцы КДБ у Беларусі маюць супрацоўнікі і ветэраны КДБ, а таксама іх блізкія сваякі. 

Паводле звестак «Белсата», атрыманых ад «Кіберпартызанаў», ён выязджаў у Польшчу і Украіну 250 разоў з 2007 па 2010 гады — хутчэй за ўсё, ён займаўся памежным гандлем.

Здаецца, менавіта таму ён часта мяняў пашпарты ў гэты перыяд — там заканчвалася месца для штампаў.

Вядома, што пасля гэтага ён пачаў працаваць дальнабойнікам і ў 2021 годзе прыехаў з Польшчы ў Беларусь на адным грузавіку, а праз 11 дзён з’ехаў у Польшчу на іншым. Ужо тады ў пашпарце ён меў адзнаку PP, то-бок, не быў рэзідэнтам Беларусі і стала жыў за мяжой.

Пра Маскаленку праўладныя каналы высунулі супярэчлівыя версіі. З аднаго боку, яны цытуюць словы яго былой жонкі пра тое, што Мікалай «вельмі мяккі, добры і чулы чалавек», а з іншага прыплятаюць яго да нейкіх крымінальных структур у Польшчы, з якімі ён быццам быў звязаны і якія яго «падставілі».

Афіцыйнага каментара польскіх улад наконт гэтых беларусаў пакуль не было. У польскіх СМІ і ведамствах імёны затрыманых яшчэ не называліся, бо гэта забаронена польскімі законамі. Пралукашэнкаўскія тэлеграм-каналы назвалі імёны трох арыштаваных беларусаў першымі.

Афіцыйная інфармацыя пра расійскую шпіёнскую сетку была апублікаваная 16 сакавіка на афіцыйным сайце Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы. Кіраўнік польскага МУС Марыюш Каміньскі заявіў, што ўсяго было затрымана 9 «замежнікаў з-за ўсходняй мяжы», якія вялі разведвальную дзейнасць і рыхтавалі дыверсіі ў Польшчы.

«Затрыманыя — замежнікі з-за ўсходняй мяжы. Шэсць з іх былі змешчаныя пад варту да суда. Пракуратура выставіла ім абвінавачанне ў шпіянажы на карысць Расіі і ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групоўцы. У дачыненні да яшчэ траіх, затрыманых учора, працягваюць весціся следчыя мерапрыемствы», — распавёў Каміньскі.

Паводле яго слоў, галоўнай мэтай шпіёнаў быў сабатаж дапамогі Украіне ўзбраеннямі. 

Па інфармацыі польскага Агенцтва ўнутранай бяспекі, затрыманыя за сваю дзейнасць рэгулярна атрымлівалі ўзнагароджанне ад расійскіх спецслужбаў.

Паведамляецца, што дыверсанты займаліся сачэннем за чыгуначнымі пуцямі ў Падкарпацкім ваяводстве — у прыватнасці, каля аэрапорта Ясёнцы непадалёк ад Рашава (Жэшуў), дзе знаходзіцца важны пункт паставак заходняй зброі ва Украіну. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары30

  • Anatol Starkou
    16.03.2023
    Дзяўчынка сапраўды прыгожая.

    Ну што, панове. За дзяўчынку адкажаце. Калі прыйдзе час. Ад Кракава застанецца пыл, а ад Варшавы груда каменьняў. І гэта толькі за дзяўчынку. Чакайце.

  • Ннг
    16.03.2023
    Я сомневаюсь, что эта девчонка была завербована КГБ или ФСБ. Возможно её использовали втёмную . В конце концов и на украинских каналах были фотки техники которая идёт как помощь
  • Пан Усялян
    16.03.2023
    Anatol Starkou, пукан не разляцеўся на шматкі ад напружання?

«Яшчэ 10 чалавек паехалі». Як кашмарылі Гродна падчас апошняй аблавы

«Яшчэ 10 чалавек паехалі». Як кашмарылі Гродна падчас апошняй аблавы

Усе навіны →
Усе навіны

Ці законна весці відэаназіранне за кватэрай, калі здаеш яе пасутачна?4

Вялікабрытанія раскрыла буйную міжнародную сетку па адмыванні крыптавалюты для ўзбагачэння Крамля і аперацый расійскіх шпіёнаў у Еўропе1

Яўген Андрэйчык расчараваўся ў палітычным актывізме: Я больш не працую з Беларуссю74

Кіроўцаў будуць па-новаму папярэджваць пра камеры хуткасці1

Мінчанка пазнаёмілася на вуліцы з двума мужчынамі і атрымала трынаццатую судзімасць2

Паўстанцы ў Сірыі занялі пяты па велічыні горад краіны і вызвалілі палітзняволеных з гарадской турмы10

«Быццам гарачыя прасы паставілі на вочы». Беларуская вядучая шчыра расказала, на што пайшла дзеля прыгажосці14

У Рэчыцы МАЗ вылецеў у Дняпро

Самалёт «Белавія» вярнуўся ў Мінск з-за праблем з рухавіком1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яшчэ 10 чалавек паехалі». Як кашмарылі Гродна падчас апошняй аблавы

«Яшчэ 10 чалавек паехалі». Як кашмарылі Гродна падчас апошняй аблавы

Галоўнае
Усе навіны →