Моды4343

Кашулі на гумцы і штаны навыраст. Новы дрэс-код Лукашэнкі можа нас многаму навучыць

На прыкладах касцюмаў Аляксандра Лукашэнкі можна скласці інструкцыю па дзелавым гардэробе і тыповых памылках пры яго выбары. А яго адзенне для нефармальных момантаў выключна інфарматыўна сведчыць пра гаспадара.

Дзіўненькія каўпакі на галаве і лукі з уборачных не раз станавіліся прадметамі тролінгу ў СМІ і сацсетках. Але большасць такіх вобразаў і памылак стылю была зроблена не выпадкова, а з разлікам. Лукашэнка спрабуе граць ролю «чалавека з народа» — простага, няхітрага, беражлівага, небагатага.

Фота: president.gov.by

Раней Аляксандр Лукашэнка насіў касцюмы ад вядомага і вельмі дарагога італьянскага брэнда Brioni. Але, зразумеўшы, што такія траты могуць негатыўна паўплываць на ягоны рэйтынг, Лукашэнка пераключыўся на індпашыў. Для дзелавых сустрэч у яго гардэробе з'явіліся нядрэнныя касцюмы, падагнаныя па фігуры, для выхадаў у народ — ​​падкрэслена просты кэжуал.

Экс-прэзідэнт РФ Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка, 1994 год. Фота: Адміністрацыя прэзідэнта РФ

Апошнія месяцы нечаканасцяў у стылі Аляксандра Лукашэнкі стала значна больш: ад шпіца ў Зiмбабвэ да парушэнняў правіл дрэс-коду падчас афіцыйных візітаў.

Фота: president.gov.by

Правіла «часам, заўсёды, ніколі»

Нормы дрэс-коду прыдуманы не проста так — яны дапамагаюць ідэнтыфікаваць «сваіх», праявіць павагу да калег, інстытуцыйных нормаў і цырыманіяльных абавязанняў.

Аднак гэтыя дробязі, відаць, больш не хвалююць Аляксандра Лукашэнку.

Нядаўна на дыпламатычнай сустрэчы з прэзідэнтам Ірана Эбрахімам Раісі беларускі госць праігнараваў правіла нашэння пінжака на трох гузіках «часам, заўсёды, ніколі».

Фота: president.gov.by

Згодна з ім, часам зашпільваюць верхні гузік, заўсёды — сярэдні і ніколі — ніжні. У Лукашэнкi ж усё наадварот.

Што датычыць iншых фасонаў пінжакоў, то ў мадэлi з двума гузікамі заўсёды зашпіляецца толькі верхні. Так і з камізэлькамi: ніжні гузік павінен заставацца расшпіленым. На ўсе гузікі зашпіляецца толькі класічны двухбортны пінжак.

Гісторыкі моды адзначаюць, што правілу расшпіленага ніжняга гузіка амаль паўтара стагоддзя і ўзнікла яно дзякуючы англійскаму каралю Эдуарду VII. Рэч у тым, што манарх быў паўнаваты і расшпільваў гузік, каб пінжак сядзеў больш свабодна. Як знак павагі да Эдуарда, брытанскі двор, а затым і іншыя жыхары Англіі пачалі прытрымлівацца яго прыкладу, і неўзабаве такая манера насіць пінжак замацавалася ў правілах этыкету.

Кароль Эдуард. Фота: Mary Evans Picture Library

Па іншай версіі, такая традыцыя склалася з-за рэзкага скачка моды — з сурдутаў на пінжачныя двойкі. Вядома, што ў сурдута трэці гузік знаходзіўся вышэй лініі таліі, што не замінала мужчынам перасоўвацца на канi.

Моднікам у пінжаку даводзілася расшпільваць ніжні гузік, каб адзенне сядзела без складак, калі гаспадар знаходзіўся ў сядле.

Дарэчы, для жанчын правіла «часам, заўсёды, ніколі» не дзейнічае — ім дазваляецца зашпільваць гузікі па сваім меркаванні.

Даўжыня манжэты

Яшчэ адно правіла, якое прыйшло да нас з далёкіх часоў і якое перыядычна ігнаруе Лукашэнка, гучыць так: пры сагнутай руцэ з-пад пінжака павінна быць бачна манжэта кашулі.

Першапачаткова правіла было звязана з пытаннямі беражлівасці: касцюм каштаваў значна даражэй за кашулю, і манжэта, якая выступала, абараняла рукаў пінжака ад пацёртасцяў.

Фота: president.gov.by

Сёння дзелавы дрэс-код патрабуе, каб кашуля была бачна з-пад рукава пiнжака на 1—1,5 см, а манжэта на правай руцэ (у класiчных кашулях шырыня манжэт на правай i левай руцэ можа адрознiвацца) была досыць шырокай, каб пад ёй змяшчаўся гадзіннiк — аксесуар павінен толькі злёгку выглядаць з-пад кашулi, а не закрываць яе цалкам.

Дарэчы, правіла манжэты не адносіцца да паліто — яго рукаў павінен быць дастаткова доўгім, каб захоўваць запясце ў цяпле.

Даўжыня штаноў і пасадка пінжака

Добры касцюм здольны адлюстроўваць узровень прафесіяналізму і сур'ёзнасці ў адносінах да сваіх абавязкаў. Менавіта таму важна сачыць за яго пасадкай і падганяць па фігуры, калі целасклад мяняецца.

На фота мы бачым адразу дзве памылкі пасадкі касцюма Лукашэнкi: няправільная даўжыня штаноў і Х-падобныя складкі на пінжаку — як правіла, такія заломы сведчаць, што пінжак стаў вузкі гаспадару ў вобласці таліі.

Фота: тэлеграм-канал «Пул першага»

Правільны класічны пінжак не павінен быць занадта вузкім ці шырокім. Зразумець, ці падыходзiць памер, можна, запусціўшы далонь паміж кашуляй і пінжаком: калі яна камфортна слізгае па грудзях, то памер падабраны правільна, але калі вы можаце сціснуць руку ў кулак, не адчуўшы супраціў тканіны, — хутчэй за ўсё пінжак не сеў».

Штаны і іх break

Са штанамі ўсё больш складана. У мужчынскім дзелавым дрэс-кодзе сустракаюцца чатыры варыянты даўжыні, у назве кожнага з каторых можна заўважыць англійскае слова break — у гэтым кантэксце яно азначае «залом, зморшчынка».

  • Full break — поўная зморшчынка: край штаноў ззаду дастае да абцаса, а спераду ўтвараецца зморшчына. Такая даўжыня агульнапрынятая для пратакольных мерапрыемстваў высокага ўзроўню.
  • Half break — паўскладка. Ззаду штаны закрываюць заднік, але не даходзяць да абцаса, спераду фармуецца мяккi залом.
  • Quarter break — спераду замест зморшчыны толькі лёгкі выгін.
  • No break — без зморшчыны. Такая даўжыня замацавалася ў дзелавым гардэробе адносна нядаўна — у пачатку 80-х. Тады ў моду ўвайшлі гарнітуры італьянскага крою з завужанымі данiзу штанамі, зморшчына на якіх глядзіцца неахайна.

Верагодна, краўцы Аляксандра Лукашэнкі спрабавалі адлюстраваць першы варыянт — Full break, але перашчыравалі. У выніку атрымаўся смешны «гармонік» — здаецца, быццам штаны пашытыя на выраст.

У цэлым з-за ўсіх недахопаў пасадкі гэтага касцюма ствараецца ўражанне, што ён быў пашыты для іншага мужчыны — значна больш высокага і худога.

Недарэчная кашуля

Згодна з дзелавым этыкетам, на сустрэчы і ў офіс лепш надзяваць прамую або злёгку прыталеную кашулю з доўгім рукавом, на якой не пажаданыя нагрудныя кішэні ці клапаны.

Аднак з нядаўняга часу Лукашэнка ўсё часцей стаў з'яўляцца на пратакольных мерапрыемствах у дзіўнай кашулі, якая па кроі нагадвае летнюю лейтэнанцкую форму.

Фота: тэлеграм-канал «Пул першага»

У спецыялістаў па этыкеце няма адзінага меркавання, ці можа ўвогуле такі прадмет адзення знаходзiцца ў дзелавым гардэробе мужчыны. Але ў адным яны аднадушныя — кашулю з кароткім рукавом адназначна не варта апранаць з пінжаком.

Фота: president.gov.by

Яшчэ больш грубай памылкай з'яўляецца камплект з такой кашулі і гальштука. Палітыку варта было б вызначыцца, які вобраз ён хоча трансляваць: расслаблены i нефармальны — тады трэба адмовіцца ад пінжака і гальштука, або афіцыйны — тады кашулю трэба замяніць на класічную.

Фота: тэлеграм-канал «Пул першага»

Зрэшты, выбар такога фасону зразумелы: гэта трансляцыя сілы праз элемент вайсковай формы, а заадно і спроба выглядаць больш зграбным — гумка знізу стварае аб'ём, які маскіруе лішнія кілаграмы.

Фота: прэс-служба прэзідэнта Зімбабвэ

Эклектыка

Спалучэнне розных стыляў дрэнна ўжываецца з дзелавым дрэс-кодам. Напрыклад, гэтую спартовую кашулю можна міксаваць з джынсамі ці нефармальнымі чынасамi. Але насіць яе ​​ў пары з адпрасаванымі па стрэлках штанамі — маветон.

Фота: president.gov.by

Дарэчы, такі фасон штаноў асабліва падабаецца Аляксандру Лукашэнку, але ўпісаць іх у нефармальныя вобразы дастаткова складана.

На фота мы бачым, як Лукашэнка чарговы раз спрабуе, каб «пасябравалі» класічны «ніз» са спартыўным «верхам» — атрымаўся гібрыд бульдога з насарогам.

Фота: president.gov.by

Не варта таксама міксаваць бомбер і гальштук. Калі дрэс-код мерапрыемства дазваляе адысці ад правілаў і змякчыць вобраз, то замест курткі лепш выбраць мяккі блейзер — у гэтым выпадку гальштук будзе дапушчальны.

Фота: president.gov.by

Першае правіла дзелавога гардэробу гучыць: строгасць захавання дрэс-коду прама прапарцыйная важнасці перамоў або бізнэс-сустрэчы. Гэта значыць, што ў кансерватыўным свеце балем кіруе дарэчнасць. І калі вам лянотна запамінаць усе пратакольныя дробязі — проста трэніруйце нагляднасць. Шкада, праўда, што ў краiне сёння ўжо ў гэтым плане сачыць практычна няма за кім.

Каментары43

  • Anatol Starkou
    18.03.2023
    Дзякуй табе, Наша Ніва, пра такі добры вялізны артыкул пра нашага любімага кіраўніка Аляксандра Лукашжнку. Друкуй ісчо.
  • Ёсік
    18.03.2023
    Нельга мех с бульбай апрануць у касьцюм, хай апошні, нават, каштуе 100-200тысяч.
  • Он не из народа
    18.03.2023
    Он, уже, давно превратился в таксиста и пьяницу соседа, которые мыслят стратегический и, из-за их стратегии страдает весь дом, район, город и вся страна.
    Не нужен пьяница таксист белорусам и Беларуси, на пьяницу таксиста согласны ябатьки из партии таксиста, под названием "белая русь". Кстати, водка тоже - белая, водочная горячка тоже - беленькая...

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →