Усяго патроху1111

Пад Дрыбінам адрадзілі традыцыю пляцення лапцяў з «вочкамі»

У аграгарадку Кароўчына Дрыбінскага раёна здолелі ажывіць унікальную традыцыю лапцепляцення.

Тэхналогію пляцення лапцей з назвай «відушчыя» прыдумалі на Дрыбіншчыне шмат стагоддзяў таму. У такім абутку паміж падэшвай і пяцелькамі пад аборы застаюцца адтуліны — «вочкі». Сакрэты майстэрства некалі перадавалі з пакалення ў пакаленне, а потым яно страціла актуальнасць, паведамляе mogilev.media.

Малодшы навуковы супрацоўнік Дома рамёстваў аграгарадка Кароўчына Валянціна Майсеева распавяла пра аднаўленне традыцыі: 

— І мы вось да бабулі прыйшлі. Яна ўзяла ў рукі лыка і пачала плесці. Кажа: «Ой, галава не памятае, а рукі памятаюць». Мы хадзілі, здымалі на фотаапарат, відэа здымалі, усё фіксавалі, потым глядзелі, спрабавалі. Што не атрымлівалася — зноў да яе ішлі. Доўга гэта ўсё, але навучыліся.

Зараз у Кароўчыне вырабляюць пад 300 пар лапцей штогод, самых розных памераў і ў тым ліку сувенірныя.

Раней на Дрыбіншчыне адрадзілі яшчэ адзін старадаўні абутковы брэнд — валёнкі. Тэхналогіі валяння, якую мясцовыя шапавалы стварылі ў XVII стагоддзі, тут таксама навучаюць дзяцей. Шапавальства і лапцепляценне ўваходзяць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

Каментары11

  • Студент
    17.03.2023
    Это тяжёлый моральный удар по национально/сознательным. У них ведь особое отношение к лаптям.
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    17.03.2023
    Памятаю аповяды старажылаў... 17 верасня 1939 года паваліла незлічоная арда з усходу, яна запаланіла ўсе сцежкі, гасцінцы, дарогі, шлі і лясамі, і палямі... Незлічоная арда! І ногі ўхутаныя нейкмі трапкам, які абвязаныя вяроўкамі... -- Мы ідзём вас асвабаждаць!-- казалі тым, хто выйшаў паглядзець на гэты цырк. Было смешна людзям...Галадранцы ідуць нас вызваляць?  А потым, праз некалькі дзён, сталася не да смеху. "Асвабадзілі" ад кароў, коней, ад сваёй зямлі... 
    -- Колькі кароў у цябе, мужык?-- пытае ён у селяніна, які нясе кветкі. -- Дзве! -- Хутка будзе ніводнай!-- абрадаваў танкіст.
  • склад слова
    17.03.2023
    Юзік са станцыі Крулеўшчына, бабуля ў маладосці жыла ля мяжы столінскага і жыткавіцкага раёнаў. Казала, як пойдзе з жанкамі жыта жаць дык спяваюць цэлы дзень пакуль жнуць. А тыя калектывізаваныя ўгоняць камсамольцаў, паставяць у полі ў хор і давай сваё рэвалюцыйнае спяваць. А жаць няма каму 🙈

Цяпер чытаюць

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі26

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер Літвы прыехала на беларускую мяжу15

Як выглядае старажытны беларускі човен

Фейхоа за 50 рублёў і мандарыны «са смакам дзяцінства»: што прапануе Камароўка ў гэтыя выхадныя1

У ДТЗ у Тайландзе пацярпелі пяць беларусаў

Археолагі знайшлі доказы таго, што найстаражытнейшыя продкі чалавека — якія жылі 2,5 млн гадоў таму — ужо ўмелі навучаць і перадаваць веды3

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў38

Навукоўцы паказалі частку тысячагадовай сцяны старажытнага Менска6

У Гомелі трое студэнтаў з цацачнымі аўтаматамі напалохалі дзяўчыну2

Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі26

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць