Грамадства1010

Жыхары Кукшавіч высмеялі прадпрымальніка, які напісаў зварот Лукашэнку пра дарогу. Прадпрымальнік: «Землякі зайздросныя»

Прадпрымальнік з Дзяржынскага раёна Яўген Чуеўскі — прыхільнік Лукашэнкі. Ён перакананы, што ўсе яго землякі падтрымліваюць дзейную ўладу, а таму ім абавязаныя адрамантаваць вясковую дарогу. Вяскоўцы ж кажуць, што дарогу разбілі грузавікі, якія рамантуе прадпрымальнік у сваёй майстэрні. Што да «падтрымкі Лукашэнкі», то «знаем мы, хто яго падтрымлівае», іранізуюць яны.

«Прадпрымальнік Яўген Чуеўскі» «Entrepreneur Evgeny Chuevsky»
Прадпрымальнік Яўген Чуеўскі. Скрын: t.me/zamkadomby

Яўген Чуеўскі ў вёсцы Кукшэвічы мае майстэрню тэхнічнага абслугоўвання грузавых аўтамабіляў. У паселішчы, якое за 3 кіламетры ад Дзяржынска і за 35 ад Мінска, у 2022 годзе было прапісана 138 чалавек, піша праект «1906».

Відэазварот да Лукашэнкі бізнэсовец называе «клічам душы» і паказвае ў ім разбітую вясковую дарогу. Да вёскі не можа даехаць школьны аўтобус, каб забраць дзяцей, і яны выходзяць на шашу брудныя, сцвярджаў ён. Таксама на дарозе ламаюцца машыны, даводзіць прадпрымальнік.

Чуеўскі заяўляе, што ўсе жыхары вёскі галасавалі ў 2020 годзе за Лукашэнку і нават малыя дзеці «трымалі за яго кулачкі».

«Аляксандр Рыгоравіч, калі ласка, разбярыцеся, дапамажыце нам. Надышоў час, калі вы нам павінны дапамагчы. Спадзяюся, што вы нас пачуеце, бо тут проста страшна», — просіць прадпрымальнік.

Зварот Чуеўскага ў інтэрнэце прабыў нядоўга і неўзабаве па апублікаванні быў выдалены аўтарам.

«На тое былі прычыны», — сказаў ён праекту «1906».

Па яго словах, эфект ад звароту ёсць, бо дарогу рамантавалі.

«Цяпер яна падсыпаная і больш-менш усіх задавальняе. Луж няма і ўсё добра. Будзе надвор'е — утрамбуем. Гэта ж не аўтабан з падагрэвам, але і мы не шэйхі. У нас жа тут няма свідравін нафтавых», — кажа прадпрымальнік.

Чуеўскі лічыць, што «ўлада адрэагавала, бо «зверху» таксама людзі і іх трэба прасіць па-добраму, па-людску».

«А калі здзекліва, з прэтэнзіямі, пальцы гнуць, то, вядома, яны адрэагуюць інакш. Калі ў вас будуць пытанні, то звяртайцеся, я вас навучу», — раіць прадпрымальнік.

«Дарога ў вёсцы Кукшэвічы» «Road in the village of Kukshevichi»
Дарога ў Кукшэвічах, якую паказаў у відэазвароце прадпрымальнік Яўген Чуеўскі. «Цяпер луж няма і ўсё добра», — кажа прадпрымальнік. Скрын: t.me/zamkadomby 

Прадпрымальнік расказвае, што раней працаваў за наяўны разлік, а потым легалізаваўся, атрымаў дзяржаўную субсідыю на падтрымку прадпрымальніцтва, якую называе «прэзідэнцкай дапамогай для развіцця малога і сярэдняга бізнэсу». На яе купіў неабходнае абсталяванне і цяпер мае падтрымку дзяржаўных арганізацый.

«Сёння ў нас паспяховае прадпрыемства. Пабудавалі сваіх 220 квадратаў памяшкання. Здалі яго ў эксплуатацыю. Зацвердзіла яго санстанцыя, экалогія, працуюць людзі, у нас паспяховыя кліенты, перавозчыкі…» — хваліцца Чуеўскі.

Землякі ж прадпрымальніка сказалі, што дарогу разбілі машыны, якія прыязджаюць да Чуеўскага рамантавацца.

«На станцыю прыязджаюць машыны, і вялікія, таму, мабыць, трэба ў яго спытаць, чаму дарога такая ў вёсцы? І гэты кліч да Лукашэнкі не больш, чым спроба падмазаць для бізнэсу халяўны асфальцік. Ніякія там аўтобусы школьныя ні пры чым, толькі скурны інтарэс», — мяркуюць вяскоўцы.

Сам Чуеўскі такія закіды тлумачыць людской зайздрасцю. Паводле прадпрымальніка, гэтак жа ставяцца да Лукашэнкі нязгодныя з яго палітыкай.

«На яго нясуць усялякія дурасці і гэтак жа на тых, хто за яго заступаецца і падтрымлівае. І хто ў яго верыць. У мяне нават на каналізацыю ёсць праект, зацверджаны ў экалогіі. Вось, уявіце, наколькі ў мяне ўсё легалізавана, усё празрыста і прыгожа. Прыязджайце, вам дакументы пакажу. Мне няма чаго баяцца», — даводзіць ён.

На пытанне, адкуль яму вядома, што ўсе ў вёсцы прагаласавалі за Лукашэнку, адказвае, што вяскоўцы адно аднаму ўсё расказваюць.

«Гэта не так, як у горадзе, дзе ўсе злыя. А ў нас усе дружныя і спакойныя. Праходзіць свята вёскі. На яго ўсе збіраюцца, гавораць, пытанні ўздымаюць. Раз на год збіраемся і адно аднаму ўсё расказваем», — тлумачыць ён.

Пытанне пра галасаванне Чуеўскаму не спадабалася, і ён заявіў, што далей яго інфармацыя будзе платнай.

«Калі вы гатовыя са мною гаварыць, то трэба пералічыць на наш рахунак крыху грошай, і я адкажу на наступныя вашы пытанні», — удакладніў ён і назваў суму такой здзелкі ў «1 мільён даляраў»…

У той жа час некалькі жыхароў Кукшавіч сказалі нам, што ў паселішчы Лукашэнку падтрымлівае мала хто.

«Усе за Лукашэнку? Знаем мы, хто за Лукашэнку», — сказаў нам адзін мужчына. «Вы і самі знаеце хто», — адказаў ён на просьбу ўдакладніць сваю думку.

«У Кукшавічах ёсць людзі, якіх затрымлівалі за ўдзел у пратэстах, якія пацярпелі. Камусьці выехаць прыйшлося нават», — расказала іншая жанчына.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары10

  • От
    17.03.2023
    Спатрэбяцца грошы для радзімы, радзіма прыйдзе да цябе, сынок. З пастановай аб драбленні бізнесу, напрыклад.
  • sen
    17.03.2023
    здаецца ў хуткім часе дзядзька з задавальненьнем сам дасьць грошы і пабудуе дарогу
  • хх
    17.03.2023
    "«Сёння ў нас паспяховае прадпрыемства. Пабудавалі сваіх 220 квадратаў памяшкання. Здалі яго ў эксплуатацыю. Зацвердзіла яго санстанцыя, экалогія, працуюць людзі, у нас паспяховыя кліенты, перавозчыкі…» — хваліцца Чуеўскі.

    Землякі ж прадпрымальніка сказалі, што дарогу разбілі машыны, якія прыязджаюць да Чуеўскага рамантавацца."

    агурковым альшанскім пратэстантам прывет

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі1

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Усе навіны →
Усе навіны

Беспілотнікі нанеслі ўдар па складзе боепрыпасаў у Карачаве Бранскай вобласці Расіі2

У расійскім Тальяці 13-гадовая дзяўчынка зарэзала малалетніх сясцёр17

Палесцінскія журналісткі атрымалі прэмію ў гадавіну нападу на Ізраіль. Алексіевіч падтрымала іх57

«Нас адкінулі ў сакавік 2022 года». Z-блогеры ў шаленстве ад блакіроўкі Discord5

Вальфовіч расказаў пра новую ідэю прызыву з запасу12

Тэйлар Свіфт узначаліла рэйтынг самых багатых жанчын-музыкантаў

МНС папярэдзіў пра туман

Журналіст: Трамп, пакінуўшы Белы дом, размаўляў некалькі разоў з Пуціным5

Былы ўдзельнік ад Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні» адкрыў у Канадзе танцавальную студыю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі1

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Галоўнае
Усе навіны →