«Мова тады будзе ў бяспецы, калі на ёй пачнуць размаўляць бандыты і прастытуткі». У новай справаздачы МУС ёсць цікавая дэталь
Сэкс-працаўніца вяла размову з міліцыянтамі на беларускай мове.
МУС апублікаваў чарговую справаздачу па барацьбе з прастытуцыяй — і ў ёй не было б нічога незвычайнага, каб карыстальнікі твітара не заўважылі, што сэкс-працаўніца вяла размову з міліцыянтамі на беларускай мове, піша Kyky.org.
Верагодна, гэта была спланаваная акцыя з намерам дыскрэдытаваць беларускую мову, але эфект атрымаўся не той: карыстальнікі твітара гэта, наадварот, ацанілі станоўча.
Каментары