У Казахстане сышлі з рэек чатыры вагоны грузавога цягніка з Беларусі
Ахвяр і пацярпелых няма.
У кампаніі «Казахстанскія чыгункі» паведамілі, што чатыры вагоны грузавога чыгуначнага саставу, які рухаўся з Беларусі з кантэйнерамі, сышлі з рэек у Алмацінскай вобласці, піша ТАСС.
Аварыя адбылася напярэдадні ў 12:20 (10:20 па мінскім часе) на станцыі Копа.
«Цягнік накіроўваўся з Беларусі на станцыю Алтынколь. Ахвяр і пацярпелых няма. Інцыдэнт не паўплываў на рух цягнікоў», — гаворыцца ў паведамленні.
Для расследавання прычын здарэння ў кампаніі створана камісія.
Каментары