«Ляжаў у ванне, слухаў музыку». У Мінску токам забіла 22-гадовага хлопца
Трагедыя здарылася вечарам 24 сакавіка на праспекце Пушкіна.

У ванным пакоі знойдзенае цела маладога чалавека без прыкмет жыцця, паведамляе СК.
Падчас агляду на целе загінулага выяўленыя цялесныя пашкоджанні, характэрныя для электратраўмы. Таксама ў ваннай знойдзеная падключаная да электрычнай разеткі зарадная прылада.
Па папярэдніх даных, малады чалавек, знаходзячыся ў напоўненай вадой ванне, слухаў музыку. Калі ў мабільным тэлефоне села батарэя, ён вырашыў падключыць яго да зараднай прылады.
Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці прызначаная судова-медыцынская экспертыза, правядзенне якой даручанае спецыялістам ГКСЭ.
Цяпер чытаюць
«Наіўна спадзяваліся зарабляць у Еўропах, прыязджаць дадому лячыць зубы на халяву і здаваць кватэру». Прапаганда пачала апраўдваць дарагія жыроўкі для «дармаедаў»
Каментары