Вайна2929

Кізім пра ядзерную зброю ў Беларусі: Зразумела, навошта гэта Пуціну, але навошта беларусам?

Пасол Украіны ў Беларусі пракаментаваў намер Уладзіміра Пуціна збудаваць сховішча для расійскай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі.

Ігар Кізім, пасол Украіны ў Беларусі

«Для тых, хто хоць крыху разбіраецца ў пытаннях ядзернай бяспекі, відавочна, што рашэнне Пуціна размясціць ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі зусім не будзе спрыяць узмацненню рэгіянальнай бяспекі і захаванню суверэнітэту Беларусі. Акрамя таго, гэта прама супярэчыць палажэнням Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі. Прычым гэта парушэнне як з боку Расіі, так і Беларусі», — звяртае ўвагу Кізім.

Ён таксама прадказвае, што зараз беларускія пралукашэнкаўскія эксперты і аналітыкі, а таксама чыноўнікі будуць пераконваць беларускае грамадства ў тым, што ядзерная зброя будзе спрыяць міру і згодзе. 

«Але, напэўна, у гэтым кантэксце ім трэба было б успомніць і пра наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Зразумела, навошта гэта трэба цяпер крамлёўскаму рэжыму, але навошта гэта беларусам?» — задаецца пытаннем Ігар Кізім.

Раней стала вядома, што Масква і Мінск дамовіліся размясціць тактычную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі.

Міністэрства абароны ЗША паведаміла, што няма ніякіх прыкмет, якія паказвалі б на тое, што Расія рыхтуецца ўжыць ядзерную зброю.

Каментары29

  • Зразумела-незразумела
    26.03.2023
    Зразумела, навошта гэта Расіі. Незразумела, чаму пасол Украіны ў Мінску ўвогуле задаецца пытаннем, навошта гэта беларусам. Быццам бы нас хто спытаў. Кізім, ці ты не ў Беларусі жывеш і працуеш?
  • Кацапчэг
    26.03.2023
    Мы спачуваем вашай краіне, але больш анічога болей.
    Дастаткова дапамагаць, а ў адказ атрымліваць адны пляўкі ў твар. Мала таго, што бітум ў 2020 годзе ў рэжыма набывалі, а ўзурпатара ваш народ падтрымліваў на 80%, дэк зараз нас, хто вам фізічна дапамагаў вы вінаваціце ў тым, што мы ракеты рукамі не ловім. Ўзровень недаверу к беларусам з вашага боку тыя самыя 80%, што ўжо пачало вылівацца ў ганенні на нас ў эўропе. Гэта болей не наша барацьба, змагайцеся самі.
  • Ук
    27.03.2023
    Ознакомившись за год с персоналиями в украинской владе, сложилось устойчивое убеждение лицемерия и тотальной коррумпированности. Зе стоит отдельно он чисто за похвалы приблизил к себе агентов кремля - ермака, татарова, баканова, коломойского и прочую агентуру. Все его призывы к шашлыкам от 22.02.2022 и тотальное уничтожение армии и Азова тянет на зраду и как минимум на суд.

Сталі вядомыя імёны яшчэ 10 памілаваных палітвязняў

Сталі вядомыя імёны яшчэ 10 памілаваных палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Мазырскі НПЗ за тыдзень ліпеньскага ўрагану мог страціць 35 млн даляраў

У ЗША 26-гадовы педафіл на працягу года хадзіў у адзін клас з падлеткамі. Ніхто не здагадаўся8

Стала вядома, хто можа ўзначаліць Міжнародны алімпійскі камітэт1

«А колькі зарабляе ваш музей?» Латушка расказаў, як прасіў Лукашэнку не аддаваць будынак на Фрунзэ следчым5

Украінскія зенітныя дроны сталі таннай і эфектыўнай заменай артылерыі. У чым іх перавагі?1

Ці можна дзецям у школе замест падручнікаў карыстацца планшэтам?1

У Курскай вобласці эвакуіруюць жыхароў яшчэ двух прымежных раёнаў2

Памілаваныя яшчэ 37 палітвязняў8

Эстонец стаў першым чалавекам у свеце, які прайшоў Басфор па спецыяльным канаце1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя імёны яшчэ 10 памілаваных палітвязняў

Сталі вядомыя імёны яшчэ 10 памілаваных палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →