Палітзняволенаму журналісту Дзянісу Івашыну ў калоніі скарацілі норму атаваркі
Пра гэта напісала яго жонка Вольга. Яна паведамляе, што цяпер яму дазволена атаварвацца ў турэмнай краме толькі на дзве базавыя велічыні (74 рублі) замест пяці.

Звычайна такія абмежаванні прымяняюцца ў дачыненні да тых вязняў, якіх адміністрацыя прызнае «злоснымі парушальнікамі рэжыму».
Таксама Вольга піша, што Дзяніс хацеў атрымаць падпіску на газету «Белорусы и рынок», бо не ведаў, што выдавецтва спыніла сваю працу праз пазбаўленне рэгістрацыі.
Падтрымайце палітвязня: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Дзянісу Яўгенавічу Івашыну.
Каментары