Лукашэнка сваім указам сёння прызначыў новага намесніка міністра абароны па ўзбраенні — начальніка ўзбраення Узброеных сіл. Ім стаў генерал-маёр Андрэй Федзін.
Генерал-маёр Сяргей Сіманенка, які раней займаў гэтую пасаду, звольнены з вайсковай службы ў адстаўку па хваробе з правам нашэння вайсковай формы і знакаў адрознення.
Андрэй Федзін раней займаў пасаду першага намесніка начальніка ўзбраення Узброеных сіл. На гэтай пасадзе яго замяніў палкоўнік Віталь Шастак.
Каментары