Разгляд літоўскага законапраекта XIVP-2496 (2), які абмяжоўваў правы грамадзян Расіі і Беларусі ў Літве, перанесены. На які тэрмін, невядома, але з парадку пасяджэнняў Сейма на 30 сакавіка гэтае пытанне выключанае.
Праект закона, прыняты ў першым чытанні пераважнай большасцю галасоў дэпутатаў Сейма, выклікаў вялікі грамадскі рэзананс не толькі ў Беларусі і Расіі, але і ў самой Літве.
Ён, у прыватнасці забараняў грамадзянам Расіі і Беларусі, уключаючы этнічных літоўцаў, прэтэндаваць на атрыманне грамадзянства і купляць нерухомасць.
Ініцыятыўная група, якая выступіла за карэктаванне закона, прадставіла анлайн-петыцыю, якую падпісалі больш за паўтары тысячы чалавек, і зварот у Сейм з просьбай змяніць найбольш рэзанансныя фармулёўкі. Выглядае, што гэта не засталося па-за ўвагай заканадаўцаў.
Дарадца прэзідэнта Літвы пра абмежаванні для беларусаў: Падчас вайны гэта неабходна
Офіс Ціханоўскай пракаментаваў новы закон, які могуць прыняць па беларусах у Літве
Беларусам могуць забараніць выдачу віз і дазволаў на жыхарства ў Літве. Новы законапраект у пытаннях і адказах
У Літве хочуць прыпыніць прыём заяў на грамадзянства ад беларусаў і расіян
Каментары