У Нідэрландах стварылі фрыкадэльку з «мяса» з клетак маманта, які памёр чатыры тысячы гадоў таму. Такі «ласунак» быў створаны аўстралійскай кампаніяй Vow, якая вырошчвае штучнае мяса з клетак жывёл.
Мітбол прэзентавалі ў навуковым музеі ў Амстэрдаме, а потым падарылі музею гісторыі навукі і медыцыны Rijksmuseum Boerhaave.
Такі праект створаны для таго, каб паказаць патэнцыял мяса, вырашчанага з клетак і без забою жывёл. Распрацоўшчыкі фрыкадэлькі, аднак, прызналіся, што мамантавыя клеткі былі абраныя для арыгінальнасці. Другая прычына, чаму абралі ДНК мамантаў, у тым, што навукоўцы лічаць, што выміранне гэтай жывёлы было выклікана змяненнем клімату.
Але вымушаныя вас засмуціць: мітбол з маманта пакуль што не прызначаны для ўжывання.
Чытайце таксама:
Гэтыя прадукты павялічваюць рызыку развіцця раку
Нямецкі бровар стварыў першае ў свеце гатовае парашковае піва
Каментары
а вось гэта няблага...