Свет

Затрыманы ў Мінску расіянін Аляксей Маскалёў знайшоўся ў СІЗА Жодзіна

Аляксей Маскалёў знаходзіцца ў СІЗА Жодзіна, паведамілі Daily Storm у МЗС РФ. Ён чакае рашэння аб дэпартацыі.

Аляксей Маскалёў. Фота: «Сота»

«Па стане на 4 красавіка ўказаны грамадзянін пераведзены ў СІЗА горада Жодзіна, дзе чакае рашэння аб дэпартацыі. Мяркуецца, што Маскалёў будзе перададзены ў Расійскую Федэрацыю для адбыцця пакарання на падставе пастановы, раней вынесенай Яфрэмаўскім міжраённым судом Тульскай вобласці», — распавялі ў прэс-службе МЗС.

У ведамстве адзначылі, што скаргаў мужчыны на здароўе ад сваякоў і адвакатаў не паступала.

«Паводле наяўнай інфармацыі, умовы яго ўтрымання адпавядаюць патрабаванням нацыянальнага заканадаўства», — дадалі прадстаўнікі ведамства. Раней СМІ пісалі, што адвакатам Маскалёва невядомае яго месцазнаходжанне.

Аляксея Маскалёва асудзілі на мінулым тыдні да двух гадоў калоніі па справе аб «дыскрэдытацыі арміі», а яго дачку, якая намалявала антываенны малюнак, забралі ў прытулак.

Аднак у суд Маскалёў не з'явіўся. Выявілася, што ён уцёк з Расіі. Праз суткі Маскалёва затрымалі ў Мінску пасля таго, як ён неасцярожна ўключыў мабільны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША11

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Вытворцы пачалі гонку за стварэнне новага рэактыўнага рухавіка для самалёта — з адкрытым вентылятарам2

У Смалявічах дзяўчынка ўпала ў адкрыты люк. Сяброўка кінулася на дапамогу — і ўпала ў іншы1

Рэдкі амерыканскі аўтамабіль спрабуюць прадаць з аўкцыёну ў Гомелі. Ім валодае дзяржаўная арганізацыя1

У Мінску актыўна абжываюцца бабры. Чаго ад іх больш — карысці ці шкоды?5

У Мінску пабудуюць цэнтры для экстраннай медыцынскай дапамогі

Калядная крама, якую закрылі па даносе прапагандыстаў, адкрылася зноў. Але шары ў ёй ужо іншыя21

Беларускі брамнік выйшаў гуляць у матчы НХЛ і прапусціў тры шайбы пасля трох кідкоў1

Заснежаныя вёскі, песні, народная набожнасць. Ксёндз з Дзятлава ходзіць у сваёй парафіі «па Калядзе»2

У Іране афіцыйна прызналі, што падчас задушэння пратэстаў загінулі тысячы людзей8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША11

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць