У Крыме «па меркаваннях бяспекі» адмовіліся праводзіць святочныя мерапрыемствы 1 і 9 мая
У акупаваным Крыме не стануць праводзіць сёлета святочныя дэманстрацыі 1 мая, шэсце «Несмяротнага палка», а таксама вайсковы парад 9 мая. Пра гэта паведаміў прызначаны Расіяй кіраўнік Крыма Сяргей Аксёнаў.

«Гэта рашэнне абумоўлена меркаваннямі бяспекі», — напісаў Аксёнаў.
Раней пра адмену парадаў на 9 Мая паведамілі ўлады Курскай і Белгародскай абласцей, каб «не правакаваць праціўніка» вялікай колькасцю скаплення тэхнікі і вайскоўцаў у цэнтры горада.
Пазней кіраўнік Курскай вобласці Раман Старавойт удакладніў, што салют у гонар Дня Перамогі таксама не адбудзецца.
У Крамлі паведамілі, што не будуць адмяняць парад Перамогі ў Маскве.
-
Каталікі-трампісты ўз'еліся на першага амерыканскага Папу: Леў XIV працягвае лева-прагрэсіўную палітыку Францішка
-
У 10‑мільённым Тэгеране дэфіцыт вады. Жыхароў папярэдзілі пра магчымую эвакуацыю
-
Нарвегія можа стаць гарантам еўрапейскага крэдыту Украіне, вылучыўшы на гэта частку свайго Суверэннага фонду
Цяпер чытаюць
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Каментары