Жыхар Бялынічаў скраў прадуктаў на 5 рублёў і атрымаў крымінальную справу
Прадуктаў на 5 рублёў 44 капейкі скраў 63-гадовы жыхар Цяхціна, што ў Бялыніцкім раёне. Ён абакраў дом суседкі, пакуль тая была на працы.
Аднак рэч у тым, што мужчына папоўніў «букет» сваіх ранейшых злачынстваў: раней ён быў судзімы паводле арт. 186 (пагроза забойствам, прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэнне маёмасці), а таксама неаднаразова паводле арт. 205 КК (крадзеж), знаходзіўся на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі.
СК зноў распачаў супраць яго крымінальную справу. Мужчына можа сесці ў турму на чатыры гады, піша мясцовае выданне «Зара над Друццю».
Каментары
https://nashaniva.com/314377