Вайна

Новая канцэпцыя абароны НАТА ўжо не дапускае часовай акупацыі краін-удзельніц — The New York Times

З-за поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну Паўночнаатлантычны альянс вырашыў змяніць сваю абарончую канцэпцыю — цяпер НАТА рыхтуецца абараняць «кожную цалю» сваёй зямлі з першага дня нападу, піша The New York Times.

Газета адзначае, што раней стратэгія НАТА заключалася ў тым, каб стрымліваць патэнцыйнага праціўніка, пагражаючы адплатай: альянс дапускаў, што тэрыторыі дзяржаў-членаў могуць быць акупаваныя датуль, пакуль саюзныя войскі не прыйдуць на дапамогу. Цяпер жа НАТА пераходзіць да стратэгіі «стрымлівання забаронай».

На практыцы гэта будзе азначаць, сярод іншага, павелічэнне колькасці войскаў на ўсходняй мяжы альянсу. Як сцвярджае газета, альянс таксама мае намер зрабіць сваю вайсковую прысутнасць больш дэманстратыўнай. Са слоў былога памочніка генеральнага сакратара НАТА Каміля Гранда, у альянсе больш не абмяркоўваюць тое, як не ўстрывожыць Маскву празмернай канцэнтрацыяй войскаў на расійскай мяжы — цяпер абмяркоўваюць, колькі войскаў там неабходна размясціць, каб адбіць магчымае нападзенне.

Паводле звестак NYT, у рамках новай стратэгіі больш сіл НАТА пяройдзе пад прамы кантроль амерыканскага генерала Крыстафера Каволі, які камандуе войскамі ЗША ў Еўропе. Прадстаўнік альянсу на ўмовах ананімнасці паведаміў, што менавіта Каволі была даручаная задача па аб'яднанні ваенных планаў ЗША і саюзнікаў.

Са слоў крыніцы, цяпер краіны-ўдзельніцы альянсу, упершыню пасля Халоднай вайны, будуць дакладна ведаць, што менавіта будзе рабіць НАТА ў выпадку вайны, а што яны павінны зрабіць самі.

Першымі з патрабаваннем перагледзець канцэпцыю абароны НАТА выступілі краіны Балтыі, паколькі ранейшая канцэпцыя дапускала акупацыю тэрыторый менавіта гэтых краін з наступным вызваленнем праз 180 дзён. Натуральна, такая перспектыва нікога не радуе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы4

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прапанаваў Літве перамовы16

У Іванаўскай вобласці Расіі ўпаў самалёт Ан-22 Міністэрства абароны РФ6

Лукашэнка пра паветраныя шары з Беларусі: Я размаўляў з лётчыкамі, для самалётаў ніякай праблемы няма21

Лукашэнка заявіў пра неабходнасць актуалізаваць абарончыя дзеянні Беларусі8

Мільярдэр Андрэй Бабіш прызначаны прэм'ер-міністрам Чэхіі2

У Гродне ўпершыню пройдзе піўны фестываль3

Фестывалю «Сонцастаянне» ў Пружанах у наступным годзе не будзе3

Як і дзе купіць і прадаць золата ў Беларусі, і ці трэба плаціць падаткі за гэта5

Праз крызіс, выкліканы паветранымі шарамі з кантрабандай, у Літве абвешчаная надзвычайная сітуацыя12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы4

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць