Свет11

У ЗША арыштавалі беларуса за абыход антырасійскіх санкцый на $150 мільёнаў

Сяргея Карпушкіна абвінавачваюць у абыходзе санкцый у інтарэсах бізнэсоўца Сяргея Курчанкі.

Фота: Сіньхуа

Улады ЗША арыштавалі грамадзяніна Беларусі Сяргея Карпушкіна па абвінавачванні ва ўдзеле ў схеме па абыходзе антырасійскіх санкцый на $150 млн, гаворыцца ў заяве амерыканскага Мінюста.

«Грамадзянін Беларусі — 46-гадовы Сяргей Карпушкін з Маямі — быў арыштаваны і абвінавачаны ў федэральным злачынстве ў сувязі з удзелам у схеме парушэння санкцый ЗША», — сказана ў паведамленні.

Паводле звестак Мінюста, Карпушкін і яго саўдзельнік — жыхар штата Фларыда Джон Унсалан, — цягам трох гадоў удзельнічалі «ў схеме з мэтай абыходу амерыканскіх санкцый, уведзеных у дачыненні да алігарха Сяргея Курчанкі». Следства мяркуе, што яны закупілі для двух звязаных з Курчанкам кампаній сталеплавільныя матэрыялы на $150 млн.

Беларусу ставіцца ў віну злачынная змова з мэтай абыходу або парушэння амерыканскіх санкцый. У выпадку прызнання вінаватым яму пагражае да 20 гадоў турэмнага зняволення.

Курчанка — грамадзянін Украіны. Пасля Еўрамайдана ён пераехаў у Беларусь, а затым у Маскву. Служба бяспекі Украіны раней сцвярджала, што Курчанка ў парушэнне ўкраінскага заканадаўства атрымаў расійскае грамадзянства. Пры Віктары Януковічы ён быў адным з найбагацейшых людзей Украіны і лічыўся адным з найбуйнейшых у краіне гандляроў вуглевадародамі.

Пад заходнія санкцыі бізнэсовец трапіў у красавіку 2022 года. У ЕС заяўлялі, што ён «пры падтрымцы прарасійскіх сепаратыстаў» узяў пад свой кантроль некалькі буйных металургічных, хімічных і энергетычных заводаў у Данбасе, а яго кампанія «Газ-Альянс» манапалізавала здабычу вугалю ў рэгіёне. Складальнікі спісу таксама мяркуюць, што Курчанка «атрымаў выгаду з незаконнай схемы экспарту данбаскага вугалю ў Расію і Еўропу насуперак санкцыям ЕС» праз расійскія парты, пастаўляў паліва ў Крым і дапамагаў іншым кампаніям абыходзіць санкцыйныя абмежаванні.

«Расія заплаціць за прычыненую ёю шкоду». Краіны G7 будуць блакаваць расійскія актывы да канца вайны ва Украіне

Каментары1

  • Питон
    20.04.2023
    видимо Сирожа думал, что он тот самый знаменитый хитрык беларуский и может лохматить бабушку перед наивными американцев всю жизнь.. но там все по-другому - там важна репутация, а без доверия ее не бывает.. он свою репутацию слил и доверие к нему теперь нулевое.. присядет лет на 20-ть, хотя если сдаст еще таких же - скостят срок конечно.. там же не шведская прокуратура - там люди работают..

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі13

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Усе навіны →
Усе навіны

Урад вызначыўся, якой мае быць формула «справядлівага цэнаўтварэння»6

Ад хваробы Альцгеймера можа абараніць ксенон3

Для МНС стварылі новую машыну ФОТЫ5

Працадаўцы больш не хочуць выпускнікоў з эканамічнай адукацыяй2

Шрайбман: Адлігі не будзе, Лукашэнка — галоўны неперагортвальнік старонкі ў беларускім грамадстве13

Назвалі раёны Беларусі, неспрыяльныя для сельскай гаспадаркі. Іх 65 са 11811

Амерыканскі стартап плануе да 2028 года адрадзіць мамантаў2

Дональд Трамп запусціў уласную крыптавалюту8

У іспанскіх Пірэнеях адбылася аварыя лыжнага пад'ёмніка, дзясяткі пацярпелых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі13

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Галоўнае
Усе навіны →