Беларусь, Расія і Казахстан не адмаўляюцца ад ідэі ўступаць у СГА разам
Беларусь, Расія і Казахстан не адмаўляюцца ад ідэі ўступаць у Сусветную гандлёвую арганізацыю разам. Пра гэта заявіў намеснік дырэктара Дэпартамента замежнаэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Беларусі Антон Кудасаў.
«Прынятае прынцыповае рашэнне, што ў СГА ўступае Мытны саюз. Іншае пытанне, як гэта будзе аформлена па працэдурных правілах СГА, — кажа прадстаўнік МЗС.
— Што б з намі краіны — сябры СГА ні рабілі, уступаць мы будзем Мытным саюзам».
Цяпер чытаюць
«Я супраць. Мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі». Алексіевіч адказала, як ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне
Каментары