У Расіі перакуліўся грузавік МЗКЦ, які перавозіў зенітны комплекс
Учора на ўездзе ў Тулу ў аварыю трапіў ваенны грузавік МЗКЦ-543, які перавозіў комплекс С-400. Грузавік з'ехаў у прыдарожны кювет і перакуліўся.

Вайсковы транспарт рухаўся ў складзе калоны, але ў пэўны момант адстаў і трапіў у ДТЗ. У 33-гадовага кіроўцы (кантрактнік з Новасібірска) выявілі пералом рукі і адправілі ў бальніцу, пішуць «Асцярожна. Навіны».
Сяржанта таксама праверылі на алкатэстары, які паказаў, што мужчына нядаўна выпіваў (0,337 мг/л). Вайскоўцам давялося выставіць ачапленне, пры гэтым С-400 нёс боепрыпасы, якія не былі актываваныя. Цяпер вайскоўца правяраюць паводле артыкула аб псаванні вайсковай маёмасці.
Каментары