Грамадства33

Падобна, што Статкевіч, Знак і Лосік працяглы час знаходзяцца ў ШІЗА — праваабаронцы

Пра тое, што палітвязні Мікалай Статкевіч, Максім Знак і Ігар Лосік ужо працяглы час знаходзяцца ў ШІЗА, выказвае меркаванне «Віцебская вясна», грунтуючыся на тым, што ад гэтых палітвязняў ўжо працяглы час няма лістоў, а ліставанне забароненае акурат са штрафных ізалятараў.

Зрэшты, адносна Максіма Знака ўдалося атрымаць і пацвярджэнне: адміністрацыя калоніі «Віцьба-3» паведаміла ягонай жонцы і адвакатцы Надзеі, што палітвязень насамрэч утрымліваецца ў ШІЗА.

Жонцы Мікалая Статкевіча з глыбоцкай калоніі №13 увогуле не адказалі нічога. Няма адказу і з Дэпартамента выканання пакаранняў.

Ад Максіма Знака сям'я не атрымлівае лістоў паўтара месяца. Апошні допіс ад яго прыйшоў 9 лютага. 20 лютага родныя атрымалі апошні ліст ад палітзняволенага журналіста Ігара Лосіка, які адбывае пакаранне ў наваполацкай ПК-1.

10 сакавіка да Лосіка не пусцілі адваката, а 15 сакавіка, як стала вядома праваабаронцам, ён дэманстратыўна парэзаў сабе лязом руку і шыю. Гэта было зроблена на знак нязгоды з тым, што яму прыгразілі змяшчэннем у ШІЗА — нібыта ён адмовіўся «займацца прыбіраннем памяшкання».

Пра здароўе сына і ягоны псіхалагічны стан спрабавалі даведацца бацькі, паехаўшы ў наваполацкую калонію. Але ім сказалі толькі тое, што з Ігарам «усё ў парадку», але за парушэнне рэжыму ён пазбаўлены доўгатэрміновага спаткання, якое планавалася ў канцы сакавіка. 3 красавіка адваката да Ігара Лосіка не пусцілі зноў.

У такіх сітуацыях, калі ад палітвязняў доўгі час няма лістоў, праваабаронцы раяць не хаваць праблему, а патрабаваць адказу ад адміністрацыі па месцы зняволення.

Яшчэ адзін адрас, куды можна звярнуцца — гэта Дэпартамент выканання пакаранняў. Разлічваць на хуткі і вычарпальны адказ, праўда, не даводзіцца, таму ў лістах варта задаваць канкрэтныя пытанні — пра здароўе, настрой, працоўны графік, наяўнасць спагнанняў і г.д.

Каментары3

  • Ілля
    22.04.2023
    Пакуль Польшча цалкам транзіт грузаў на мяжы ня спыне датуль халуі рэжыма і будуць над імі здеквацца. Адзіны шлях іх вызвалення - спыненне транзіту на мяжы. Але хто з нашых заходніх альбо паўночных стран суседзяў на гэта здольны, нават і дзеля палітвязняў?
  • все так
    22.04.2023
    Ілля,

    ну вот и виноватых нашли - Польша и транзит :) не вы сами, не сумевшие даже забастовку устроить или освободить окрестинцев, не "лидерка" с отсутствием плана, мудрым путиным и поиском помощи в кремле, а польша
    еще про украину забыл, которая в 2020 продолжала что-то там покупать - главный враг невероятных

    если бы не польша с украиной - вы б давно забороли бы сашу

    какие же вы, невероятные, омерзительные 
  • И чего вдруг вылез?
    22.04.2023
    все так, это ты омерзительный. Маленький вонючий клопик, вдруг вылезший на поверхность.

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойту? Ён цяпер таксама палітвязень13

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойту? Ён цяпер таксама палітвязень

Усе навіны →
Усе навіны

Аперацыя з пэйджарамі была праведзеная раней, бо «Хезбала» западозрыла нешта нядобрае1

Стала вядомая імаверная прычына затрымання Аляксандра Вусіка ў аэрапорце Кракава1

Людміла Класкоўская: Кадэбэшнік ухмыльнуўся і сказаў: «Затрымліваю вас на 15 сутак»2

Памятаеце кацяня, якое праехала 10 км у Гродне ў маторы аўто? Яно знайшло гаспадыню

Украінскія беспілотнікі ўразілі вялізарны склад боепрыпасаў у Цвярской вобласці2

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку8

Гарбунова: «А Паліна Шарэнда-Панасюк? Дзеля чаго гэтая барацьба? Яна бессэнсоўная»21

Украінскага баксёра Аляксандра Вусіка затрымалі ў аэрапорце Кракава4

У падкладанні выбухоўкі ў пэйджары «Хезбалы» абвінавачваецца «Масад»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойту? Ён цяпер таксама палітвязень13

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойту? Ён цяпер таксама палітвязень

Галоўнае
Усе навіны →