Свет22

Захад схіляецца да «гібрыднага трыбунала» за расійскую агрэсію

У Бруселі і краінах G7 схіляюцца да таго, што найбольш рэалістычнай перспектывай прыцягнення да адказнасці вінаватых у злачынстве агрэсіі супраць Украіны будзе «гібрыдны трыбунал». Пра гэта паведамляе Deutsche Welle са спасылкай на неназванага чыноўніка ЕС.

Уладзімір Пуцін. Фота: AP

«Гібрыдны трыбунал» мог бы сумясціць нацыянальную юрысдыкцыю Украіны і працэс на аснове міжнароднага права з суддзямі з розных краін.

Чыноўнік удакладніў, што, паводле ацэнак экспертаў Еўрапейскага саюза ў галіне міжнароднага права, міжнародны трыбунал на аснове ўкраінскай юрысдыкцыі — гэта найбольш верагодны варыянт ажыццяўлення правасуддзя ў гэтым выпадку.

«Трыбунал будзе служыць палітычнаму імператыву, які заключаецца ў прыцягненні да адказнасці», — сказаў чыноўнік. Ён таксама дадаў, што для ЕЗС вельмі важна, каб Украіна ратыфікавала Рымскі статут, на падставе якога дзейнічае Міжнародны крымінальны суд.

Як адзначылі ў Еўракамісіі, для стварэння як «гібрыднага трыбунала», так і спецыяльнага міжнароднага трыбунала патрэбная магутная падтрымка ААН.

За злачынствы агрэсіі адказвае вышэйшае палітычнае і ваеннае кіраўніцтва Расіі. Але яно мае міжнародны імунітэт, а значыць, для такога трыбунала неабходна зняць імунітэт, напрыклад, з кіраўніка дзяржавы-агрэсара, кіраўніка яго ўрада і міністра замежных спраў.

Каментары2

  • Абу
    22.04.2023
    Афіцыйны Мінск ужо прапанаваў сусветнай супольнасці стаць пляцоўкай для новай ініцыятывы.
  • Правильно
    22.04.2023
    На скамье подсудимых, после путина, вторым будет лукашенко.

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»26

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

Літва можа цалкам спыніць перавозкі беларускіх грузаў чыгункаю20

Рутэ: Краіны НАТА ўжо апярэджваюць Расію не толькі ў якасці боепрыпасаў, але і ў колькасці4

У Гродне каларытнага вулічнага музыку папрасілі пакінуць цэнтр горада. А разам з ім і іншых рамеснікаў13

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам4

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора2

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»11

Адна з беларусак, пацярпелых падчас ДТЗ у Тайландзе, у цяжкім стане

На Беларускай чыгунцы аднаго з супрацоўнікаў затрымалі за нібыта спрыянне кантрабандзе цыгарэт3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»26

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць