Грамадства77

«Ты што, лесбіянка?» Былыя палітзняволеныя расказалі пра дзівацтвы памочніка начальніка жаночай калоніі

Ëн асаблівым спосабам адзначае гадавіну нападу нацысцкай Германіі на Савецкі Саюз, а таксама патрабуе ад палітвязняў расказваць вершы на беларускай мове.

Некалькі былых палітвязняў, якія раней знаходзіліся ў гомельскай жаночай калоніі, распавялі «Нашай Ніве» пра адну дзіўную традыцыю ў ёй.

Па словах жанчын, у калоніі штогод 22 чэрвеня ранкам прайграюць вядомы радыёзварот савецкага дыктара Юрыя Левітана аб нападзе Трэцяга Рэйха на СССР разам з савецкай песняй «Свяшчэнная вайна». 

Менавіта ў такім фармаце і гучанні адміністрацыя гомельскай ПК-4 пры дапамозе апавяшчальных дынамікаў вельмі гучна пракручвае па ўсёй калоніі запіс аб пачатку ВАВ. Пачынаецца гэта а 6-й раніцы кожнага 22 чэрвеня, калі атрады другой змены па распарадку дня яшчэ павінны спаць. Відэа для нагляднасці нам паказала адна з былых палітвязняў

«Гэта было як у кнізе Оруэла»

Святлана (усе імёны ў тэксце змененыя) звычайна прачыналася не ад ранішніх аб'яў аб пад'ёме, а ад шуму людзей у атрадзе, таму яна не памятае дакладны час уключэння савецкай песні і звароту.

«Часцей за ўсё я прачыналася ад таго, што ўсе пачыналі хадзіць і крычаць. Гэта было падчас вываду на фабрыку (7:00—7:30).

22 чэрвеня была аб'ява накшталт «сёння ў 4:20 раніцы» і г. д., а потым адразу пачынала гучаць «Вставай, страна огромная», — расказала Святлана.

калонія
Жаночая ПК-4 у Гомелі. Фота: праваабарончы цэнтр «Вясна»

Экс-палітвязняволеная Ганна таксама адзначыла, што песня і зварот ігралі прыкладна ў 6—7 гадзін раніцы.

«Мы стаялі на вывадзе цэлую гадзіну, і ўвесь гэты час яна гучала. 

Я добра памятаю, што круцілі адну і тую ж песню, дастаткова доўга і вельмі гучна. Гук супастаўны з праверкай сірэн, толькі гэтыя штукі былі панатыканыя ўсюды і з усіх бакоў. Гэта было як у кнізе Оруэла», — падзялілася Ганна.

Яшчэ дзве жанчыны, Дар'я і Настасся, таксама былыя палітвязні, апісалі сітуацыю больш падрабязна. 

«22 чэрвеня 2022 года ў 6:00 нам уключылі запіс аб тым, што на Cавецкі Саюз напала фашысцкая Германія і следам за гэтай аб'явай пайшла песня «Вставай, страна огромная». 

Варта адзначыць, што ў той час палова калоніі яшчэ павінна была спаць да 6:30», — распавяла Дар'я.

Настасся, у сваю чаргу, дадала, што песню «Свяшчэнная вайна» ставілі на паўтор па некалькі разоў, не толькі раніцай, але яшчэ і днём.

«Пачыналася ўсё а 6-й раніцы з голасу Левітана «Увага, гаворыць Масква», а потым уключалі песню і паўтаралі яшчэ разы 2—3. Гэта адбывалася замест звычайнага сігналу на пад'ём і таксама паўтаралася на дзённай праверцы», — адзначыла Настасся.

Усе апытаныя намі былыя палітзняволенныя паведамілі, што іншыя асуджаныя ў калоніі тады расказалі ім пра штогадовы характар ​​гэтага.

Па словах асуджаных, прыдумаў гэта супрацоўнік ПК-4 Аляксей Янчанка, памочнік начальніка калоніі. 

Па словах былых палітзняволеных, ён бярэ сабе працоўную змену кожнага 22 чэрвеня.

«Кіберпартызаны» пацвердзілі «Нашай Ніве», што такі чалавек сапраўды працуе ў гомельскай жаночай калоніі. 

Памочнік начальніка гомельскай жаночай калоніі Аляксей Янчанка. Фота: перададзена «Кіберпартызанамі»

У чым яшчэ быў заўважаны Янчанка?

Па словах жанчын, Янчанка любіў чапляцца да дзяўчат-палітвязняў. Напрыклад, Ганна гэта апісвае так:

«Ну, для пачатку ён называе ўсіх лесбіянкамі і рэгулярна намякае на ўсялякае. 

Памятаю, як аднойчы ў канцы сваёй змены я проста памахала рукой сяброўцы, Янчанка адразу мяне паклікаў і пачаў дапытваць, з якой мэтай я махала рукой, каму махала і г. д., а потым ён такі: «А навошта ты махаеш рукой? Ты што, лесбіянка?» — распавядае Ганна.

Дар'я ж у сваю чаргу адзначае, што Янчанка не абмяжоўвае сябе ў выкарыстанні мацюкоў і плюецца падчас размовы. Паводле яе слоў, ён таксама любіць рэгулярна спыняць палітычных і чапляцца да іх, выпытваючы, як па-беларуску будзе якое-небудзь слова, напрыклад, «стрекоза». 

Гэты ж стыль паводзінаў апісала і Настасся, якая кажа, што Янчанка ўвогуле праяўляе асаблівую цікавасць менавіта да беларускамоўных палітзняволеных.

«Ён вельмі любіў беларускамоўных дзяўчат, рэгулярна падзываў іх, каб яны падыходзілі і проста гаварылі яму нешта па-беларуску. Напрыклад, Янчанка пастаянна падзываў да сябе адну дзяўчыну, якая выдатна размаўляла на беларускай мове і ведала мноства твораў і вершаў. Той камандаваў ёй: «А вось раскажы мне верш Максіма Багдановіча». А потым на наступны дзень: «А вось зараз хачу пачуць верш Янкі Купалы». І так працягвалася штораз», — успамінае Настасся.

А са Святланай той Янчанка гуляў у следчага, распытваў пра матэрыялы крымінальнай справы. Пры гэтым ён настойваў, што ў сценах калоніі яна абавязаная расказваць супрацоўнікам абсалютна ўсё. Яна адмовіла.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • чижик-пыжик з Таборовей
    02.05.2023
    и этот попал (ся). История всё вспомнит.
  • Кабета
    02.05.2023
    Господи, накажи эту тварь самым страшным наказанием. Ибо больше некому.
  • Чаркашкварка
    02.05.2023
    Колькi хворых на галаву мазаiчных дэбiлау у гэтай краiне

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы1

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Ваяваў я за Беларусь і веру ў яе шчаслівую будучыню». 100-годдзе святкуе прафесар-медык Іван Данілаў, сапраўдны ветэран11

Суд у Польшчы асудзіў беларуса на два гады за шпіянаж на карысць Расіі11

Што прапанаваць Лукашэнку за палітвязняў? Спрэчка Стрыжака з Хоміч28

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Сорасам-малодшым17

Стаў вядомы першы выпадак гібелі на вайне жанчыны, якая заключыла кантракт з Мінабароны РФ у калоніі3

У трох раёнах Мінска знікла вада2

У Расіі хочуць адмяніць рэабілітацыю значнай колькасці ахвяр савецкіх рэпрэсій. Пакінуць толькі апалітычных і «добранамераных»9

Міністр інфармацыі Маркаў знайшоў медыятара для дыялогу паміж дзяржавай і апазіцыянерамі20

ЗША перадаюць Кіеву планёрныя бомбы JSOW — але яны такой малой далёкасці, што мала што зменяць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы1

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы

Галоўнае
Усе навіны →