Іл-76ТД Belcanto Airlines. Фота з сайта кампаніі

Іл-76ТД Belcanto Airlines. Фота з сайта кампаніі

«Усе 10 грамадзян Беларусі, уключаючы лётчыкаў, якія знаходзіліся ў Судане, вылецелі з Хартума эвакуацыйным рэйсам у Маскву і ўжо перасеклі мяжу Судана», — напісала ў твітары МЗС.

Нагадаем, канфлікт у Судане разгарэўся 15 красавіка, калі пачаліся ўзброеныя сутычкі паміж суданскай арміяй і Сіламі хуткага рэагавання. У ходзе канфлікту загінулі некалькі дзясяткаў чалавек.

Як паведамляў тэлеграм-канал «МатолькаПамажы», на спадарожнікавых здымках кампаніі Maxar ад 17 красавіка, якія былі зробленыя ў аэрапорце Хартум, бачна, што знішчана не менш за 7 самалётаў. Паводле звестак Maxar, усяго знішчана мінімум 14 самалётаў.

Паводле звестак «МатолькаПамажы», адзін з іх — цалкам знішчаны беларускі самалёт, які прыляцеў туды яшчэ 13 красавіка.

Чытайце таксама:

У Судане праз узброеныя сутыкненні захрас экіпаж беларускага самалёта Belcanto Airlines

Спроба вайсковага перавароту ў Судане. Там пачаліся сутыкненні паміж арміяй і «джынамі на конях»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0