Кіно11

«Апалае лісце»: Акі Каўрысмякі зноў на вялікім экране, і гэтае вяртанне — падарунак для гледачоў

Пасля цяжкіх драм прыемна нарэшце пабачыць на экране нешта светлае і аптымістычнае. «Апалае лісце» — чарговая жамчужына ад майстра артхаўснага кіно, знятая ў яго непераймальным стылі, у якім суровасць і меланхолія суседнічаюць з думкай пра суцяшэнне, надзею і святло.

Alma Pöysti and Jussi Vatanen in Fallen Leaves
Альма Пёйсці (Анса) і Юсі Ватанен (Холапа) у фільме «Апалае лісце». Фота: Sputnik

Рэжысёр Акі Каўрысмякі ўжо зняў свае найлепшыя фільмы і нават казаў, што сыходзіць «на пенсію», але леташняй вясной пасля пачатку вайны ва Украіне пачаў пісаць новы сцэнар. На прэс-канферэнцыі на сёлетнім Канскім кінафестылі ён сказаў, што захацеў захаваць сучасныя падзеі ў гісторыі Фінляндыі для будучых пакаленняў.

Фільм «Апалае лісце» зняты ва ўжо дзесяцігоддзямі выпрацаванай стылістыцы фінскага аўтара: непарушны, як быццам крыху адчужаны аповед, гумар з куленепрабівальнымі тварамі герояў, меланхалічныя сцэны і нароўні з гэтым нейкая асаблівая пяшчота і спачуванне героям — так званым маленькім людзям, якія здаюцца не надта патрэбнымі гэтаму свету, змагаюцца за кожную хвіліну свайго існавання, але пры гэтым не губляюць годнасці.

Дзеянне фільма разгортваецца ў 2024 годзе, і з усіх радыёпрыймачоў (героі Каўрысмякі слухаюць радыё, а не глядзяць ТБ) у фільме даносяцца звесткі пра вайну ва Украіне. Яны ствараюць напружаны фон сучаснага свету, калі адусюль зыходзіць пагроза. На жаль, перад гэтай пагрозай героі бяссільныя — ім бы выжыць нават у мірных умовах.

Alma Pöysti and Jussi Vatanen in Fallen Leaves
Альма Пёйсці (Анса) і Юсі Ватанен (Холапа) у фільме «Апалае лісце». Фота: Sputnik

Анса (Альма Пёйсці) — супрацоўніца супермаркета, якую звальняюць пасля таго, як яна бярэ сабе пратэрмінаваныя прадукты (якія трэба было проста выкінуць у смецце). Жанчына адзінокая настолькі, што перад візітам госця ідзе купляць другую талерку.

Холапа (Юсі Ватанен) — дарэчы, гэта прозвішча, а імя героя не ведаюць нават іншыя персанажы — таксама губляе працу і месца ў працоўным інтэрнаце пасля таго, як яго ловяць за п'янствам на працы. «Я ў дэпрэсіі, таму што п'ю, і п'ю, таму што ў дэпрэсіі», як расказвае мужчына свайму калегу.

Анса і Холапа сустракаюцца ў лядашчым піўбары і вырашаюць разам пайсці на фільм Джыма Джармуша (даўняга сябра і партнёра Каўрысмякі). Яна запісвае свой нумар тэлефона на паперцы — і Холапа тут жа яго губляе. Гэта становіцца першым знакам таго, што на шляху да ўз’яднання пару чакае мноства перашкод. З іншага боку, нягледзячы на характэрную змрочнасць сюжэта і персанажаў, Каўрысмякі заўсёды быў кімсьці накшталт аптыміста, асабліва ў тым, што датычыць кахання.

Alma Pöysti in Fallen Leaves
Альма Пёйсці (Анса) у фільме «Апалае лісце». Фота: Sputnik

Мы бачым тыповых герояў рэжысёра, персанажамі фільмаў якога звычайна становяцца ізгоі, няўдачнікі і ўцекачы, якія часта выглядаюць так, быццам з іх высмактана жыццё. «Апалае лісце» сам Акі Каўрысмякі назваў «страчанай часткай» яго трылогіі пра герояў-рабочых, знятай з 1986 па 1990 год (у яе ўваходзяць фільмы «Цені ў раі», «Арыэль» і «Дзяўчына з запалкавай фабрыкі»).

Пры гэтым, калі ў іншых стужках Каўрысмякі часта дамінавалі мінорныя ноты (акрамя хіба «Ценяў у раі»), «Апалае лісце» — фільм па-сапраўднаму цёплы і аптымістычны. Па словах рэжысёра, «зняўшы некалькі бессэнсоўных фільмаў пра гвалт», ён, «прыгнечаны ўсімі бяссэнсавымі і злачыннымі войнамі», напісаў аповед пра рэчы, дзякуючы якім у чалавецтва магла б быць будучыня: пра тугу па каханні, салідарнасці, надзеі і павазе да іншых людзей, па прыродзе і па ўсіх жывых ці мёртвых.

Фільм стаў фаварытам Канскага кінафестывалю адразу пасля прэм'еры 22 мая. Кінакрытыкі назвалі стужку кранальнай гісторыяй кахання і сапраўднай жамчужынай фестывалю. «Упершыню сёлета я пачуў апладысменты ад звычайна каменных асоб прэсы, якія наведваюць ранішнія перадпрэм'ерныя паказы», — адзначыў кінааглядальнік Піт Хэманд у артыкуле для выдання Deadline.

Канскі кінафестываль праходзіць з 16 па 27 мая, імёны пераможцаў стануць вядомыя 27 мая.

 

Чытайце яшчэ:

Харысан Форд атрымаў «Залатую пальмавую галіну». Гэта было вялікай нечаканасцю для славутага акцёра

«Вяртанне ў Сеул»: несентыментальная драма пра пошук бацькоў і ідэнтычнасці

Міжнародную Букераўскую прэмію — 2023 упершыню атрымаў балгарскі пісьменнік

Каментары1

  • даведка
    26.05.2023
    Если героиню перекрасить в тёмный, то получится вылитая Лилия Лукашенко.

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →