Мікалай Аляшчук. Фота: «Украінская праўда»

Мікалай Аляшчук. Фота: «Украінская праўда»

«Шахеды» былі выпушчаныя з паўночнага і паўднёвага кірункаў.

«Стоадсоткавы вынік! 36 з 36. Дзякуй за баявую працу паветраным камандаванням «Захад», «Цэнтр» і «Поўдзень». Выдатная праца! Мабыць, гэта найлепшы падарунак!» — напісаў у тэлеграме камандуючы Паветранымі сіламі Мікалай Аляшчук.

Паветраныя сілы зазначаюць, што да адбіцця атакі былі прыцягнутыя падраздзяленні зенітных ракетных войскаў, знішчальная авіяцыя, мабільныя агнявыя групы ў зонах адказнасці паветранага камандавання «Поўдзень», «Цэнтр», паветранага камандавання «Захад» і супрацьпаветранай абароны іншых складнікаў Сіл абароны Украіны.

Чытайце таксама:

Зяленскі звярнуўся да народа Ірана з-за «Шахедаў»: Для чаго вам цынічныя забойствы?

Севастопаль уначы атакавалі беспілотнікі

Клас
22
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1