Як паведамілі «Інтэрфаксу» ў прэс-службе вайсковага ведамства Арменіі, у апошнія дні Папікян правёў некалькі міжнародных сустрэч: 22 мая ён прыняў дэлегацыю прадстаўнікоў Міністэрства абароны ЗША, абмеркаваўшы з імі двухбаковае супрацоўніцтва і рэгіянальную бяспеку, а 24 мая прыняў пасла Францыі Ан Луё.
Раней прэмʼер-міністр Нікол Пашынян заявіў, што «АДКБ сыходзіць з Арменіі», а таксама абвінаваціў расійскіх міратворцаў у тым, што яны не выконваюць абавязацельстваў па кантролі Лачынскага калідора ў Нагорны Карабах, які, паводле яго слоў, блакуюць азербайджанскія сілы.
22 сакавіка стала вядома, што Арменія гатовая прызнаць Нагорны Карабах часткай Азербайджана.
У АДКБ уваходзяць Расія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Арменія і Таджыкістан.
Чытайце таксама:





