«Далейшая эскалацыя і чарговая правакацыя». У ЕС пракаментавалі падпісанне Беларуссю і Расіяй дакументаў аб ядзернай зброі
Еўрасаюз будзе ўважліва сачыць за размяшчэннем ядзернай зброі ў Беларусі. Пра гэта на штодзённай прэс-канферэнцыі заявіў прадстаўнік Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Петэр Стана, адказваючы на пытанне аб рэакцыі ЕС на падпісаныя сёння дакументы, перадае reform.by.
«Еўрапейскі Саюз ужо адрэагаваў, калі абедзве краіны абʼявілі аб намеры зрабіць гэта, так што яны проста працягваюць. І, вядома, гэта не крок да дээскалацыі. Гэта не крок да зніжэння напружанасці. Гэта тое, што толькі павялічвае напружанасць, якую можна разглядаць і ў кантэксце незаконнай агрэсіі Расіі і супрацоўніцтва Беларусі ў ёй — гэта далейшая эскалацыя і чарговая правакацыя. Еўрапейскі саюз, канечне, будзе вельмі ўважліва сачыць за тым, як гэта рэалізуецца, і мы будзем рэагаваць адпаведным чынам», — сказаў ён.
Сёння міністры абароны Беларусі і Расіі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу падпісалі дакументы, якімі вызначаецца парадак размяшчэння ў нашай краіне расійскай нестратэгічнай ядзернай зброі. Шайгу пры гэтым падкрэсліў, што кантроль за зброяй, а таксама прыняцце рашэнняў аб прымяненні застаюцца за Расіяй.
Каментары