Колькасць занятых у эканоміцы па выніках красавіка зменшылася на 12 тысяч
Паводле звестак Белстата, у красавіку 2023 года колькасць занятых у эканоміцы краіны склала 4163,8 тысячы чалавек. Месяц таму, паводле падлікаў афіцыйнай статыстыкі, занятымі ў эканоміцы краіны былі 4175,9 тысячы чалавек. За красавік, такім чынам, Беларусь страціла адразу 12,1 тысячы чалавек.
У красавіку працягнулася ранейшая тэндэнцыя па скарачэнні колькасці працаўладкаваных у Беларусі — за гэты месяц іх стала менш на 12,1 тысячы.
Выключэннем за апошнія месяцы стаў сакавік, калі колькасць працаўнікоў не толькі не зменшылася, але і вырасла на 3,9 тысячы чалавек. Але ўжо тады эканамісты адзначалі, што гэта сезонная з’ява.
Каментары
Шклоўскі эканаміст, а
яны праізводзяць нейкі прадукт?