Украінскай разведцы перадалі «каштоўную інфармацыю» па выніках дыверсіі ў Белгародскую вобласць
У выніку аперацыі ў Белгародскай вобласці, куды 22 мая праніклі прадстаўнікі Рускага добраахвотніцкага корпуса і легіёна «Свабода Расіі», была сабраная важная для ўкраінскай разведкі інфармацыя.
Па словах прадстаўніка Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Андрэя Юсава, у выніку аперацыі ў Белгародскай вобласці была сабраная каштоўная для ўкраінскай вайсковай разведкі інфармацыя, якая па зразумелых прычынах не будзе агучана.
Аднак частку гэтых даных, якія ён сцісла ахарактарызаваў як «кароль голы», атрымаў увесь свет.
Як растлумачыў Юсаў, размова ідзе аб знясіленні сілавога апарату Уладзіміра Пуціна і ўразлівасці Расіі да ўнутраных удараў.
Каментары