Прадпрымальніка асудзілі на 6 гадоў за перамяшчэнне з Расіі ў Беларусь зброі
Пракуратура Цэнтральнага раёна Мінска паведаміла пра суд у дачыненні да 57-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка, якому інкрымінуюць «незаконнае перамяшчэнне праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь іншых відаў узбраення».
Паводле абвінавачання, у жніўні 2022 года прадпрымальнік Е. на аўтамабілі Toyota Land Cruiser перамясціў з Расіі ў Беларусь «прадметы ўзбраення».
Абвінавачаны, паводле пракуратуры, прызнаў сваю віну ў поўным аб'ёме. Раней на працягу доўгага часу ён праходзіў службу ў войску, у сувязі з чым валодаў ведамі ў сферы ўзбраення.
На падставе ч. 1 арт. 333-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь абвінавачанаму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 6 гадоў са штрафам у памеры 400 базавых велічынь (14,8 тысячы рублёў).
Каментары