Аршанец адсядзеў 10 сутак за лозунгі «Жыве Беларусь» і «Слава Украіне»
Суддзя Аршанскага раёна і г. Оршы Мікалай Драгуноў 18 мая пастанавіў арыштаваць на 10 сутак Алега Масальскага за нібыта праведзены пікет — дакладней, за выкрыкванне лозунгаў «Жыве Беларусь» і «Слава Украіне».

На судовым пасяджэнні Масальскі растлумачыў, што днём 7 мая ўжываў спіртныя напоі. Затым накіраваўся на прыпынак, дзе сустрэў раней незнаёмага мужчыну ў вайсковай форме. Алег вырашыў праверыць, як вайсковец ставіцца да падзей «у Беларусі і ва Украіне», і стаў выкрыкваць адпаведныя лозунгі.
Вайсковец пацвердзіў, што Масальскі знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, стаў да яго чапляцца, пры гэтым пачаў гучна выкрыкваць «апазіцыйныя лозунгі». Па гэтым факце ён патэлефанаваў у міліцыю, піша «Вясна».
Каментары