Да 1 студзеня 2025 года гэтае пытанне не будзе хваляваць амерыканцаў.
Павышэнне столі дзярждоўгу ЗША дазволіць краіне пазбегнуць дэфолту. Цяперашні ўзровень у памеры $31,4 трлн быў перавышаны ў студзені.
Напярэдадні Сенат ЗША зацвердзіў рашэнне Палаты прадстаўнікоў Кангрэса, якое адсунула амерыканскі дэфолт: ён мог наступіць ужо 5 чэрвеня. Гаворка ідзе аб так званай «столі дзяржаўнай запазычанасці» — аб'ёме запазычанняў, вышэй за якія амерыканскі ўрад падымацца не мае права.
Праблемы з дзярждоўгам у Амерыцы ўзнікаюць рэгулярна: калі аб'ём запазычанняў падбіраецца да мяжы, гэтую планку падымаюць.
У цяперашнім выпадку яе наогул адмянілі да 1 студзеня 2025 года. То-бок гэтае пытанне не будзе падымацца да выбараў прэзідэнта, якія пройдуць у лістападзе 2024 года.
«Усё стабільна дрэнна». Агенцтва Moody's зноў панізіла крэдытныя рэйтынгі Беларусі, аднак павысіла прагноз па ёй з «негатыўнага» на «стабільны»
Сярэдні заробак у Эстоніі вырас да 1741 еўра. Гэта роўна ў тры разы больш, чым у Беларусі
Лукашэнка з Набіулінай абмеркавалі мэтазгоднасць увядзення адзінай валюты
Каментары