Свет1111

Расія спадзяецца на цуд. Заўтра патрыярх Кірыл будзе маліцца перад «Тройцай» Рублёва, якую забралі з музея

Патрыярх Кірыл заявіў, што «Тройца» Андрэя Рублёва застанецца ў храме Хрыста Збавіцеля на год. У Мінкульце Расіі гаварылі пра два тыдні, піша «Медуза».

 «Святая Тройца» Андрэя Рублёва

«Заўтра я не змагу быць у Лаўры менавіта таму, што ў храме Хрыста Збавіцеля будзем маліцца перад вернутым абразом Святой Тройцы. Затым на працягу года цудатворны вобраз будзе знаходзіцца ў храме Хрыста Збавіцеля, каб масквічы і госці сталіцы маглі пакланіцца гэтай вялікай святыні. А затым гэты абраз вернецца сюды, у святы храм на гістарычнае месца», — сказаў патрыярх Кірыл.

У Мінкульце РФ раней казалі, што абраз выставяць у храме Хрыста Збавіцеля на два тыдні, пасля чаго яе адправяць на рэстаўрацыю. Стан «Тройцы», як вырашылі эксперты, наогул не дазваляе яе вывезці з музея. 

Аднак абраз «Тройца» Андрэя Рублёва ўжо даставілі ў храм Хрыста Збавіцеля ў Маскве, пра гэта паведаміла крыніца ў Рускай Праваслаўнай Царкве.

Як расказваў кіраўнік РПЦ, ён прасіў Пуціна перадаць абраз царкве толькі на два тыдні, каб выставіць яго для пакланення ў храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве ў гонар свята Тройцы. Але Пуцін замест таго зрабіў шчодры падарунак — перадаў назаўжды.

Абраз Андрэя Рублёва «Тройца» — адна з самых вядомых яго прац, напісаная ў XV стагоддзі, якая мае сусветнае значэнне. Да рэвалюцыі 1917 года абраз захоўваўся ў Тройца-Сергіевай лаўры, а потым савецкі ўрад у нягеглым стане перадаў яго ў Траццякоўскую галерэю.

Каментары11

  • 6746875
    03.06.2023
    Ідзі маліся таварышу Дзяржынскаму, дэман!
  • Проста жыхар
    04.06.2023
    У выпадку Гундзяя, ужо трэба маліцца залатому быку, бо цяпер менавіта гэты ідал увасабляе сутнасць РПЦ.
  • Бог трыадзіны кажа
    04.06.2023
    Вось кажв трыадзіны Бог: «Кірыла, Кірыла, ікона мая не чароўны абярэг. Не буду слухаць малітваў тваіх, пакуль Расея не перастане рабаваць, тэрарызаваць, катаваць, гвалціць і забіваць Украіну. Расея з табою парушаеце мае запаведзі. Расея павінна пакаяцца й загладзіць віну. Пакуль гэтага не адбудзецца, малітвы твае ёсьць пустыя словы. Іх не пачую. Твае малітвы без пакаяньня сьмярдзяць гноем, бо яны крывадушныя».

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Усе навіны →
Усе навіны

Беспілотнікі нанеслі ўдар па складзе боепрыпасаў у Карачаве Бранскай вобласці Расіі2

У расійскім Тальяці 13-гадовая дзяўчынка зарэзала малалетніх сясцёр17

Палесцінскія журналісткі атрымалі прэмію ў гадавіну нападу на Ізраіль. Алексіевіч падтрымала іх57

«Нас адкінулі ў сакавік 2022 года». Z-блогеры ў шаленстве ад блакіроўкі Discord5

Вальфовіч расказаў пра новую ідэю прызыву з запасу12

Тэйлар Свіфт узначаліла рэйтынг самых багатых жанчын-музыкантаў

МНС папярэдзіў пра туман

Журналіст: Трамп, пакінуўшы Белы дом, размаўляў некалькі разоў з Пуціным5

Былы ўдзельнік ад Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні» адкрыў у Канадзе танцавальную студыю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Галоўнае
Усе навіны →