Мінпрыроды турбуецца аб жывёлах, у той час як у Беларусі болей за 1500 палітвязняў, якія незаконна ўтрымліваюцца ў нечалавечых умовах. Але гэта Мінпрыроды не турбуе…
Ёсік
04.06.2023
Не туды ліст накіраваў, клопат аб жывёлах, кажаш. Дашлі лукашэнкі, бо, як я разумею, у ліпені папруць новай хваляй - на славянскі базар можна без візы прыехаць, тысячы аматараў славянскіх сьпеваў з Афганістана, Ірака, афрыканскіх краін не могуць дачакацца афіцыйнага адкрыцьця найбуйнейшага сьвята ў цэнтры Еўропы, усе яны хочуць сваімі вачамі пабачыць вялікага лукашэнку (спадзяюся, што не даедзе, міністар культуры адкрые па даручэньні прамоўцы ўсякай бздуры).
Андрусь
04.06.2023
Вывесці Беларусь з Орхусскай канвенцыі, якая рэгулюе правы людзей у сферы экалогіі - гэта для гэтага нелегальнага міністэрства, прызначанага самаабвешчаным прэзідэнтам - нармальна, а ў плоце на мяжы яны ўбачылі парушэнне Польшчай узятых на сябе дамоваў.
Паколькі органы ўлады, створаныя і прызначаныя лукашэнкам, з'яўляюцца незаконнымі, Камітэт па ажыццяўленні Канвенцыі аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансгранічным кантэксце павінен праігнараваць зварот ад нейкай групы асобаў, якая называе сябе "Мінпрыроды Беларусі" і якую народ краіны не надзяляў правам прадстаўляць ягоныя цікавасці.
Мінпрыроды ваюе з агароджай у Белавежскай пушчы. Чыноўнікі накіравалі зварот у Камітэт Канвенцыі Эспа
https://nashaniva.com/318317