Сёння былі апублікаваныя вынікі другога цэнтралізаванага экзамену, які прайшоў 21 мая.
Максімальны вынік 100 балаў паказалі 765 навучэнцаў. Другі ЦЭ здавалі 53 067 чалавек.
У адрозненне ад першага экзамена, дзе трэба было здаваць абавязкова або беларускую, або рускую мову, тут выпускнікі маглі выбіраць прадмет. Усяго выпрабаванне прайшло па 13 дысцыплінах.
У прэс-службе Мінадукацыі адзначылі, што стабальнікі ёсць па ўсіх вучэбных прадметах. Нуль балаў за ЦЭ атрымалі 60 выпускнікоў.
Нагадаем, што пасля паведамлення вынікаў першага ЦЭ выбухнуў скандал, бо выпускнікі і іх бацькі былі незадаволеныя вынікамі, мяркуючы, што іх няправільна палічылі. Спачатку Мінадукацыі спрабавала настойваць, што паводле закона вынікі нельга пералічыць, але пасля ўмяшання Лукашэнкі, балы ўсё ж перагледзелі.
«Узялі старыя табліцы ЦТ». Як пералічылі балы на ЦЭ, хоць гэта і забаронена заканадаўствам
«У мяне ў галаве не ўкладваецца». Што выпускнікі і іх бацькі збіраюцца рабіць з вынікамі цэнтралізаванага экзамену?
Як падлічваюць балы на цэнтралізаваным экзамене і чаму гэта схема выклікала абурэнне
Бацькі задалі чыноўнікам свае пытанні пра цэнтралізаваны экзамен. Вось што ім патлумачылі пра пералік балаў
Мінадукацыі: Адзнакі на ЦЭ перагляду не падлягаюць. Апеляцыю падаць нельга
У скандал з цэнтралізаваным экзаменам свае пяць капеек уставіў Лукашэнка
Каментары